Дом па вуліцы Замкавай, 31 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў пачатку XX ст.

Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Дамы № 27, 29, 31 адноўлены ў сярэдзіне 2000-х гадоў.

Архітэктура Дом № 31 выкананы ў эклектычным стылі з цэглы, неатынкаваны. Уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад члянёны міжпаверхавым карнізным поясам. Вокны прамавугольныя, без ліштваў, па 2-м паверсе дэкарыраваны лучковымі сандрыкамі. Пад завяршальным карнізам праходзіць пояс фігурных сухарыкаў. У паўночна-заходняй частцы — скразная лучковая арка-праезд з варотамі (чыгуннае ліццё).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Замкавая вуліца (Мінск) Катэгорыя:Ракаўскае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Мінску