Кніга з Дарау, Евангелле з Дарау () — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў VII стагоддзі. Месца стварэння пэўна не вызначана, магчыма, Нартумбрыя або абацтва Дарау ў графстве Лаоіс, Ірландыя. Кніга змяшчае Евангеллі, і, імаверна, найстарэйшая захаваная да цяперашняга часу поўная ілюстраваная кніга з Евангеллем, створаная ў Брытаніі і Ірландыі. Змест — чатыры Евангеллі і дапаможныя табліцы ў прадмове да іх. Фармат кнігі 247 на 228 мм, кніга складаецца з 248 пергаментных лістоў. Змяшчае вялікую колькасць мініяцюр, у тым ліку шэсць «дывановых» старонак, цалкам занятых ўзорамі, поўнастаронкавую мініяцюру з сімваламі чатырох Евангелістаў, чатыры поўнастаронкавыя мініяцюры з сімваламі кожнага евангеліста і шэсць старонак з дэкараваным тэкстам. Кніга напісана астраўным шрыфтам.
Літаратура Calkins, Robert G. Illuminated Books of the Middle Ages. Ithaca, New York: Cornell University Press, 1983. De Hamel, Christopher. A History of Illuminated Manuscripts. Boston: David R. Godine, 1986.
Спасылкі Старонкі Кнігі з Дарау ў каталогу ўніверсітэта Паўночнай Караліны
Катэгорыя:Ілюмінаваныя Евангеллі Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта