Рануча Б'янкі-Бандзінелі (, 1900—1975) — італьянскі археолаг, гісторык мастацтва і грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў Сіене ў старадаўняй арыстакратычнай сям'і. Яго раннія даследаванні былі прысвечаны этрускай цывілізацыі, археалагічныя помнікі якой — Клузій і — знаходзіліся блізка да сямейных валадарстваў. Па палітычных перакананнях быў антыфашыстам, падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у італьянскім Супраціўленні, у 1944 уступіў у Італьянскую камуністычную партыю, з 1956 года ўваходзіў у яе Цэнтральны камітэт. Пасля вайны быў генеральным дырэктарам старажытнасцяў і прыгожых мастацтваў міністэрства народнай асветы Італіі (1945—1948). Узначальваў інстытут імя Антоніа Грамшы ў Рыме, таксама выкладаў у Гронінгенскім універсітэце ў Галандыі. Член Акадэміі дэі Лінча (з 1947), замежны член Акадэміі навук СССР (з 1958). У 1950-х і 1960-х напісаў працы аб мастацтве антычнасці, якія заваявалі шырокую папулярнасць, заснаваў Enciclopedia dell'arte antica у 1958. У сярэдзіне 1960-х Б'янкі-Бандзінелі было даручана напісаць два тамы аб рымскім мастацтве для французскай серыі . У 1967 заснаваў са сваімі вучнямі Dialoghi di archeologia — адно з самых інавацыйных і спрэчных перыядычных выданняў у сферы археалогіі.
Адной з галоўных тэм яго работ была ўзаемасувязь паміж мастацтвам элінізму, этрускаў і мастацтвам Старажытнага Рыма, а таксама марксісцкая тэорыя мастацтва. Сярод яго вучняў — Джавані Бекаці, Антоніа Джуліяна, Марыа Тарэлі, Андрэа Карандзіні і Філіпа Каарэлі.
На працягу жыцця вёў актыўную грамадскую дзейнасць, быў членам бюро прэзідыума таварыства «Італія-СССР», членам Сусветнага савета міру.
Памёр у Рыме ў 1975. Мемуары Б'янкі-Бандзінелі аб фашысцкай Італіі (Hitler e Mussolini, 1938: il viaggio del Führer in Italia) былі апублікаваныя ў 1995 г., праз 20 гадоў пасля яго смерці.
Публікацыі La critica d'arte (часопіс выдаецца з 1935, рэдактар і сузаснавальнік) Roma: La fine dell'arte antica (Rome: The Late Empire, Roman Art A.D. 200—400, 1970) Roma: l'arte romana nel centro del potere (Rome: The Center of Power, 500 B. C. to A. D. 200., 1969) Arte etrusca e arte italica (1963, рэдактар) Storicità dell'arte classica (1950) Dialoghi di archeologia (серыя, рэдактар) Enciclopedia dell'arte antica, classica e orientale (1958—1966, рэдактар) The Buried City: Excavations at Leptis Magna (1966, рэдактар) Hitler e Mussolini, 1938: il viaggio del Führer in Italia (1995) Clusium: Ricerche archeologich e topografiche su Chiusi il suo territorio in età etrusca (1925) Apollo Belvedere di (1935) Nozioni di storia dell'archeologia e di storiografia dell'arte antica: lezioni introduttive del corso di archeologia (1952) L'arte з antichità classica (1976).
Спасылкі
Катэгорыя:Антываенныя актывісты Катэгорыя:Археолагі Італіі Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Італіі Катэгорыя:Гісторыкі Італіі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Члены Італьянскай камуністычнай партыі