Чатырохвугольны шанец () — тып месцаў пакланення на тэрыторыі заходняй і цэнтральнай Еўропы, вядомы з перыяду латэнскай культуры (датуюцца II ст. да н. э. — І ст. н. э.) і прыпісваны кельтам.
Назва паходзіць ад марфалогіі аб'ектаў, якія нагадваюць прастакутны шанец абароны. Яны складаюцца з плоскай або злёгку ўвагнутай вобласці з абрысам чатырохвугольніка, акружанай валам і праходзячым звонку ровам са стромкімі сценкамі і з папярочным перасекам ў форме літары «V». Унутр вяла адкрытая брама ў вале, часам дзве брамы, з розных бакоў, нярэдка з усходу, але ніколі з поўначы. Брама уяўляла сабой прагал у вале, але не ў ірве Archeologie pravěkých Čech 7 — Doba Laténská, s.35, Praha 2008. Памеры гэтых аб'ектаў вельмі розныя — ад 50 да 200 м, як правіла, ад 70 да 90 м, а іх плошча складае ад 1600 м² да 25000 м²Friedrich Schlette: Celtowie, Wydawnictwo Łódzkie, Łódź, 1987, ISBN 83-218-0633-3, s.137-138.
Унутры некаторых шанцаў знаходзяцца рэшткі падземных і наземных збудаванняў, часам шыбы глыбінёй ад некалькіх да 35 метраў (самая глыбокая ў Вольфратсхаузене каля Мюнхена). У шыбах знаходзяць фігуры, чалавечыя косткі і мноства іншых прадметаў. Большая частка паверхні вала была не забудаванаNáboženství Keltů: Posvátná místa. Archeolog. cz: Katalog archeologických památek na území ČR [online]. 2009, 25.6. [cit. 2012-05-09]. Dostupné z: http://www.archeolog.cz/encyklopedie/keltske-nabozenstvi/Friedrich Schlette: Celtowie, Wydawnictwo Łódzkie, Łódź, 1987, ISBN 83-218-0633-3, s.138-139.
Больш за ўсё такіх збудаванняў былі знойдзены на тэрыторыі паўднёвай Германіі і Аўстрыі — каля 250, прыкладна 30 сканцэнтравана у ніжнім цячэнні Сены, каля 10 знаходзіцца на тэрыторыі БагемііFriedrich Schlette: Celtowie, Wydawnictwo Łódzkie, Łódź, 1987, ISBN 83-218-0633-3, s.137. Адзін, яшчэ не правераны аб'ект, размешчаны ў Маравіі, у вёсцы .
Бібліяграфія : Encyklopedie Keltů na Moravě a ve Slezsku, Praha, 2004, s. 48. : Celtowie, Wydawnictwo Łódzkie, Łódź, 1987, ISBN 83-218-0633-3, s.137-141 : Encyklopedie Keltů v Čechách, Praha, 2001, s. 96-98.
Спасылкі Viereckschanze — Skřipel, Osov Kelten in Bayern: Karte der Keltenschanzen südlich München . webkonzil.de Viereckschanzen. Kelten-Info-Bank
Катэгорыя:Археалогія Катэгорыя:Кельты