Закон, які легалізуе аднаполыя шлюбы ў Германіі (афіцыйна: Закон аб увядзенні права на заключэнне шлюбу для асоб аднаго полу, ), быў прыняты нямецкім парламентам 30 чэрвеня 2017 года. Бундэстаг прагаласаваў за папраўкі ў Германскае грамадзянскае ўлажэнне (грамадзянскі кодэкс ФРГ), паводле якіх шлюб можа заключацца таксама і паміж асобамі аднаго полу. Такім чынам, аднаполыя пары былі цалкам ўраўнаваны з разнаполымі ў пытаннях шлюбу. Праект быў ухвалены бундэсратам 7 ліпеня і зараз чакае подпісу прэзідэнта, што з'яўляецца фармальнасцю ў нямецкай заканадаўчай сістэме. Пасля набыцця моцы законам новыя грамадзянскія саюзы, даступныя аднаполым парам з 2001 года, больш заключацца не будуць, а ўжо заключаныя — захаваюцца. Першыя аднаполыя шлюбы змогуць быць заключаны 1 кастрычніка 2017 года.
Грамадская і палітычная сітуацыя thumb|270px|Аўтобус «зялёных» на гей-прайдзе ў Берліне ў 2011 годзе. Надпіс «Так, я жадаю!» выражае патрабаванне партыі да адкрыцця поўнага доступу аднаполых пар да шлюбу Паводле рэпрэзентатыўнага апытання, вынікі якога былі апублікаваны ў студзені 2017 года, каля 83 % насельніцтва Германіі падтрымліваюць увядзенне «шлюбу для ўсіх» (). Найбуйнейшыя партыі Германіі (сацыял-дэмакраты, свабодныя дэмакраты, зялёныя і левыя) выступаюць за легалізаванне аднаполых шлюбаў у краіне, аднак большая частка прадстаўнікоў хрысціянскіх дэмакратаў выступае супраць поўнага ўраўнавання аднаполых і разнаполых пар у пытаннях шлюбу, лічачы дастатковым існаванне інстытута грамадзянскіх партнёрстваў для аднаполых пар. Да лета 2017 года ў Бундэстагу знаходзіліся тры законапраекты аб легалізаванні аднаполых шлюбаў — ад Бундэсрата, ад Левам партыі і ад Партыі зялёных.
Заключэнне аднаполых грамадзянскіх партнёрстваў было магчыма ў Германіі яшчэ з 2001 года. Аднак, заключэнне шлюбу было прадугледжана толькі для разнаполых пар. Шлюбы аднаполых пар, заключаныя ў краінах, дзе аднаполыя шлюбы легалізаваны, на тэрыторыі ФРГ прызнаюцца толькі як грамадзянскія партнёрствыAusländische Ehe wird in Deutschland zur Lebenspartnerschaft // Queer.de, 01.07.2011.
У выключных выпадках, аднаполыя шлюбы ўжо з 2008 года ўсё ж могуць легальна існаваць у Германіі. Аднак, гэта магчыма толькі ў строга абмежаваных выпадках, а менавіта — калі адзін з сужэнцаў прайшоў аперацыю па хірургічнай карэкцыі полу, а шлюб быў заключаны яшчэ да правядзення працэдуры. Да 2008 года афіцыйная змена пашпартнага полу транссексуалаў, якія знаходзяцца ў шлюбе, афіцыйна не прызнавалася дзяржавай да таго часу, пакуль не быў скасаваны шлюб. Пасля гэтага былыя сужэнцы маглі заключыць зарэгістраванае грамадзянскае партнёрства. У 2008 годзе Канстытуцыйны суд Германіі пастанавіў, што такі прымус да скасавання шлюбу з'яўляецца неправамернымScheidungszwang für Transsexuelle verfassungswidrig // Queer.de, 24.07.2008Ehe-Öffnung in Deutschland — für Transsexuelle // Queer.de, 15.06.2009.
Гісторыя легалізавання
Заканадаўчыя ініцыятывы і парламенцкія дэбаты (2010—2012) У сакавіку 2010 года Сенат Берліна на чале з мэрам Берліна Клаусам Воверайтам абвясціў пра тое, што будзе змагацца ў бундэсраце за ўвядзенне ў Германіі аднаполых шлюбаў для ўсіх жадаючых. Ініцыятыву Берліна падтрымалі нямецкія ЛГБТ-арганізацыі. 24 верасня 2010 года бундэсрат адхіліў прапанову Берліна падтрымаць легалізаванне аднаполых шлюбаў. Ініцыятыву сталічнага кіраўніцтва ўхвалілі толькі ўрада зямель Брандэнбург, Брэмен і Паўночны Рэйн-Вестфалія. 22 чэрвеня 2011 года з аналагічнай ініцыятывай у бундэсраце выступіў ужо ўрад зямлі Гамбург.
29 чэрвеня 2011 года першы законапраект пра легалізаванне аднаполых шлюбаў у нямецкі парламент быў унесены «Партыяй Зялёных». Пасля першых парламенцкіх дэбатаў, якія адбыліся 21 верасня 2011 года, ініцыятыва была цалкам падтрымана сацыял-дэмакратамі. Хрысціянскія дэмакраты выступілі катэгарычна супраць, спасылаючыся на абарону дзяцей і інстытута шлюбуDebatte im Bundestag: Kindes-Wohl statt Ehe-Öffnung // Queer.de, 21.09.2011. У снежні 2011 года на берлінскім з'ездзе Сацыял-дэмакратычнай партыі дэлегаты аднагалосна прагаласавалі за легалізаванне аднаполых шлюбаўНямецкія сацыял-дэмакраты аднагалосна падтрымалі легалізаванне аднаполых шлюбаў // GayRussia, 07.12.2011SPD will Ehe für Schwule und Lesben öffnen // Queer.de, 07.12.2011. У снежні 2011 года імі была ўнесена прапанова, якая заклікала ўрад распрацаваць адпаведны законапраект.
9 мая 2012 года рэкамендаваў прапанаваны раней законапраект «зялёных» да адхілення. У камітэце яго падтрымалі толькі левыя і сацыял-дэмакраты. Супраць выступілі прадстаўнікі хрысціянскіх дэмакратаў, свабодныя дэмакраты і чатыры члены «зялёных». Пры гэтым, свабодныя дэмакраты падпарадкаваліся ціску сваіх партнёраў па кааліцыі, нягледзячы на тое, што яшчэ ў красавіку 2012 гады ўключалі ў сваю партыйную праграму легалізацыю аднаполых шлюбаў. 28 чэрвеня 2012 года ў Бундэстазе адбыліся слуханні па законапраекце «зялёных». Па патрабаванні «зялёных», галасаванні па законапраекце праходзілі адкрыта. За прыняцце закона прагаласавалі 260 з 581 парламентарыяў, супраць — 309, устрымаліся — 12; не галасавалі — 39. Такім чынам, законапраект быў адхілены.
+ Голосование 28 июня 2012ФракцыяАдсут.CDU/CSU0224310FDP08544SPD1360010Grüne65003Die Linke590512Усяго2603091239
Адначасова «зялёнымі» было вынесена на галасаванне прапанова, якая заклікала ўрад распрацаваць законапраект пра поўнае ўраўнаванне ў правах шлюбаў і грамадзянскіх партнёрстваў у выпадку захавання шлюбаў толькі для разнаполых сужэнцаў. За прапанову прагаласавалі 265 з 583 парламентарыяў, супраць — 309, устрымалася 9, не галасавала — 37 чалавек. Раней прававы, сямейны і фінансавы камітэты Бундэстага таксама рэкамендавалі адхіліць гэта патрабаванне. Асноўным аргументам хрысціянскіх дэмакратаў супраць раўнавання аднаполых партнёраў з разнаполымі сужэнцамі з'яўлялася «сумненне ў тым, што паўнапраўнае ўсынаўленне дзяцей аднаполымі парамі карысна для дзяцей».
Заканадаўчыя ініцыятывы і парламенцкія дэбаты (2013—2017) 22 сакавіка 2013 года бундэсрат, у якім пасля чарговых выбараў большасць месцаў занялі прадстаўнікі сацыял-дэмакратаў і зялёных, падтрымаў ініцыятыву ўрадаў Гамбурга і іншых зямель аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Аднак патрабаванне зямель было праігнаравана ў бундэстагу. У чэрвені 2015 года пасля рэферэндуму ў Ірландыі, легалізавалага аднаполыя шлюбы ў гэтай краіне, бундэсрат ізноў унёс у бундэстаг заяву з патрабаваннем да ўрада прыняць закон аб аднаполых шлюбах. Паралельна ў бундэстаг быў прапанаваны і законапраект, распрацаваны ўрадамі зямель Рэйнланд-Пфальц, Бадэн-Вюртэмберг, Шлезвіг-Гольштэйн і Цюрынгія.
У кастрычніку 2013 года другі законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў быў унесены фракцыяй Левай партыі. Пасля першых дэбатаў у бундэстагу, якія адбыліся ў снежні 2013 года, законапраект быў блакаваны фракцыяй ХДС/ХСС і адпраўлены на разгляд у прававы камітэт. У чэрвені 2015 года фракцыя «зялёных» унесла ў бундэстаг яшчэ адзін законапраект аб аднаполых шлюбах. Першае чытанне дакумента адбылося 18 чэрвеня, пасля чаго ён таксама быў адпраўлены ў прававы камітэт, дзе са снежня 2013 года ўжо «ляжаў» і законапраект «левых».
Такім чынам, да лета 2017 года ў Прававым камітэце бундэстагу на разглядзе знаходзілася ўжо тры розныя законапраекты аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. З прычыне таго, што кіруючая кааліцыя доўгі час не магла дамовіцца па гэтым пытанні, разгляд гэтых дакументаў у прававым камітэце на працягу некалькіх гадоў пераносіўся з пасяджэння на пасяджэнне і не дапушчаўся для паўторнага разгляду ў парламенце. У маі 2017 года прадстаўнікі Партыі зялёных падалі заяву ў Канстытуцыйны суд Германіі з просьбай абавязаць Прававы камітэт прыняць рашэнне па дадзеных законапраектах не пазней 30 чэрвеня 2017 года — даты апошняга пасяджэння да новых парламенцкіх выбараў. Аднак 20 чэрвеня Канстытуцыйны суд адхіліў іск «зялёных», абгрунтаваўшы гэта адсутнасцю ў парламента абавязку прымаць канчатковае рашэнне па тых ці іншых законапраектах на працягу вызначанага выбарнага перыяду.
Легалізацыя ўлетку 2017 года у час перадвыбарнай кампаніі ўлетку 2017 года партыі SPD, FDP і «Зялёныя» абвясцілі патрабаванне легалізаваць аднаполыя шлюбы як адну з умоў стварэння кіруючай кааліцыі. 26 чэрвеня 2017 года канцлер Германіі Ангела Меркель у адным з інтэрв'ю зрабіла нечаканае для ўсіх заяву пра тое, што галасаванне па пытанні аднаполых шлюбаў у парламенце павінна быць рашэннем па сумленні (), а не навязаным рашэннем большасці. Гэта выказванне было вытлумачана як дазвол галасаваць па пытанні легалізацыі аднаполых шлюбаў па асабістым сумленні, не прытрымліваючыся партыйнай дысцыпліны.
Прадстаўнікі «сацыял-дэмакратаў», ухапіўшыся за словы Меркель, 30 чэрвеня пры падтрымцы «зялёных» і «левых» пераадолелі ХДС/ХСС і змаглі вынесці на позву дня апошняга парламенцкага пасяджэння законапраект, які з 2015 года знаходзіўся ў прававым камітэце. Большасцю галасоў (393 — «за», 226 — «супраць») дэпутаты прагаласавалі за законапраект бундэсрата, які дазваляе аднаполым парам браць шлюб (з правам на ўсынаўленне дзяцей). Галасаванне праходзіла адкрыта і пайменна. Само Меркель прагаласавала супраць, пры гэтым каля чвэрці членаў яе партыі прагаласавалі за легалізацыю аднаполых шлюбаў. Старшыня фракцыі ХДС/ХСС у бундэстагу рэзка раскрытыкаваў паводзіны SPD і назваў рашэнне свайго партнёра па кааліцыі «парушэннем даверу».
+ Галасаванне 30 чэрвеня 2017ФракцыяАдсут.CDU/CSU7522545SPD192001Grüne63000Die Linke63001Беспарт.0100Усяго39322647
Пасля прыняцця законапраекта бундэстагам ён быў ізноў адпраўлены ў бундэсрат для ўхвалення. 7 ліпеня 2017 года дакумент быў зацверджаны ў бундэсраце большасцю галасоў. Першыя аднаполыя шлюбы змогуць быць заключаны 1 кастрычніка 2017 года.
Спрэчкі наконт адпаведнасці закона канстытуцыі ФРГ thumb|Артыкул 6 Канстытуцыі ФРГ Паводле меркавання былога прэзідэнта Канстытуцыйнага суда , для набыцця моцы законам неабходна змяненне канстытуцыі, таму што Канстытуцыйны суд у сваіх папярэдніх рашэннях заўсёды тлумачыў шлюб як саюз мужчыны і жанчыны. Сённяшні прэзідэнт Канстытуцыйнага суда чакае ў сувязі з гэтым паступленне іскаў супраць аднаполых шлюбаў. У той жа час існуюць і процілеглыя меркаванні. У прыватнасці, прадстаўнікі СДПГ настойваюць на тым, што змянення канстытуцыі не патрабуецца, таму што само вызначэнне шлюбу ў ёй не даецца, а артыкул 6 сцвярджае толькі, што «шлюб і сям’я стаяць пад асобай абаронай дзяржавы». Такім чынам, сцвярджэнне пра тое, што шлюб — гэта абавязкова саюз мужчыны і жанчыны, непасрэдна не змяшчаецца ў тэксце Канстытуцыі ФРГ, а з’яўляецца тлумачэннем Канстытуцыйнага суда, якое можа таксама змяняцца ў залежнасці ад сацыяльных змен, што адбываюцца ў грамадстве — гэта ўжо не раз здаралася ў канстытуцыйнай гісторыі ФРГ. У прыватнасці, у сваім рашэнні ад 19 лютага 2013 года, якое тычылася правоў на шматступеннае ўсынаўленне ў зарэгістраваных партнёрствах, суд адзначыў, што калі зарэгістраваныя партнёры пражываюць разам з родным ці прыёмным дзіцем аднаго з партнёраў у сацыяльна-сямейнай супольнасці, то яны ўтвараюць сям’ю, якая таксама павінна быць абароненая паводле артыкула 6 Канстытуцыі Германіі.
Член бундэстагу ад фракцыі ХДС/ХСС ужо заявіў пра намер падаць скаргу ў Канстытуцыйны суд з просьбай праверыць прыняты закон на адпаведнасць Канстытуцыі ФРГ. З аналагічнымі заявамі выступіла і не прадстаўленая ў бундэстагу партыя «Альтэрнатыва для Германіі». Паводле меркавання міністра ўнутраных спраў краіны Томаса дэ Мезьера, які сам галасаваў супраць закона, у праціўнікаў аднаполых шлюбаў у канстытуцыйным судзе будуць добрыя шанцы для адмены закона. Міністр юстыцыі ФРГ Гайка Маас, у сваю чаргу, не бачыць ні супярэчання закона з канстытуцыяй, ні неабходнасці ў змяненні канстытуцыі ў сувязі з легалізацыяй аднаполых шлюбаў.