Маславі́чы — возера ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дняпро, у напрамку на ўсход ад горада Быхаў.

Плошча паверхні возера 0,11 км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 3,82 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, лопасцевай формы і знаходзіцца на левабярэжнай пойме Дняпра. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі забалочаныя.

Літаратура  — С. 311.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Быхаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра