Дзе́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дзешчанка.
Утвораны 30 кастрычніка 2009 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. У склад сельсавета ўключаны 12 населеных пунктаў (Зелень, Каладзіно, Каранеўскія, Кашканы, Ладыга, Подзелень, Прохады, Русакова, Рыбакоўшчына, Сянное, Трысцянец і Цеплень) скасаванага Цепленскага сельсавета, 8 населеных пунктаў (Валодзькі, Гарадзішча, Дзегцяное, Дзешчанка, Карма, Малая Дзешчанка, Рабінаўка і Ячанка) Азерскага сельсавета і 5 населеных пунктаў (Гарбаты, Канстанцінава, Карпілаўка, Міколка і Ялоўка) скасаванага Цялякаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Уздзенскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.
5 сакавіка 2005 года скасавана вёска Малая Дзешчанка (злілася з аграгарадком Дзешчанка).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1832 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2009 годзе