Слабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Слабада.

Утвораны 28 мая 2013 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці шляхам аб’яднання скасаваных Камянкоўскага (21 населены пункт: аграгарадок Войкава, вёскі Адрынішчы, Ануфрова, Варацішчы, Віркова, Гарадок, Глінкі, Жачкава, Камяное, Мрочкі, Навасады, Паледзі, Рачыца, Слабадскі Чашын, Смаляры, Старыя Маргі, Суткі, Чамярычнае, Чашын і хутары Канапелькі, Ляскі) і Лашанскага (29 населеных пунктаў: аграгарадкі Лоша і Слабада, вёскі Антанова, Баравыя, Бярэвіца, Верхнёман, Госьбішчы, Гурбаны, Гушчына, Даўгінава, Загоршчына, Заранкова, Іванаў Бор, Казённыя Боркі, Калінінск, Касцюкі, Краснае, Крастынтэрн, Крывялі, Навасёлкі, Паўлаўшчына, Петухоўка, Пырашава, Румок, Сенажаткі, Смалінец, Хароміцкія, Ясень і пасёлак Вясёлае) сельсаветаўРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1868 чалавек.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе