Лі́паўка — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Малыш (прыток ракі Друць, басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выток ракі на ўсходняй ускраіне ўрочышча Балота Мохавае, прыкладна за 4 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Барсукі. Упадае ў раку Малыш прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Дабрылавічы. Прыток — рака Малуша (левы). Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Каля ракі вёскі Барсукі, Заполле, Дабрылавічы. Каля паўночнай ускраіны вёскі Заполле на рацэ сажалка. На правым беразе ракі, за 3 км ад вёскі Падзевічы, археалагічны помнік — гарадзішча ранняга жалезнага веку.
Літаратура — С. 186.
Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Друці