По́крашаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Покрашава.
Утвораны 26 лютага 1932 года як Покрашаўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Слуцкага раёна БССР. 20 лістапада 1934 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет, з часткі сельсавета ўтвораны Замасцянскі нацыянальны польскі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Слуцкага раёна. У 1978 годзе скасаваны хутар ПлюшнікіРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 красавіка, 15 і 23 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)., у 1986 годзе — вёска ВярбішчынаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага, 28 ліпеня і 22 верасня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872)., у 1988 годзе — хутар РуднаўкаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 лютага і 28 сакавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930)..
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2287 чалавек, з іх 95,4 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1408 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Грэскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1932 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя польскія сельсаветы БССР