Bela music — рэспубліканскі рок-фэст, арганізаваны дзеля папулярызацыі і развіцця лепшых традыцый нацыянальнай рок-культуры. Заснавальнікамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі абласны выканаўчы камітэт. У фестывалі бяруць удзел рок-калектывы Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Першы раз грамадскасць даведалась пра планы арганізаваць фестываль з вуснаў Алега Хаменкі падчас вечара з нагоды пяцігоддзя Тузін Гітоў 27 студзеня 2009 года.

Фестываль адбыўся 23 мая 2009 года на адкрытай пляцоўцы мінскага аэраклубу «Баравая». Мастацкім кіраўніком фестывалю з’яўляўся Алег Хаменка. Вядучымі сталі Вольга Самусік і Аляксандр Ракавец з «IQ48». Тэхнічны бок забяспечвала канцэртнае агенцтва «Лінія гуку». На фэсце нечакана выступіў Пётр Елфімаў, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні».

На наступны год фестываль не адбыўся: не знайшлося спонсараў.

Удзельнікі «Крама» «Палац» «Neuro Dubel» «J:морс» «Без Билета» Пётр Ялфімаў «Дзецідзяцей» «Garadzkija» гурт Аляксандра Растопчына «Rastop Power Trio»

Літаратура

Спасылкі «Bela music» на Ultra-Music «Bela music» на Generation.by Фотасправаздача «Bela Music»