thumb|Лодка выстаўлена ў Нацыянальным музеі Даніі. Х'ёртспрынгская ладдзя — найстаражытная лодка, выяўленая на поўначы Еўропы. Уяўляе сабой тып судна, які выкарыстоўвалі старажытныя германцы і кельты за 1000 гадоў да вынаходства дракара. Ладдзя была выяўлена ў балоце каля маёнтка Х'ёртспрынг на поўначы дацкага вострава Альс. Раскопкі праводзіліся ў 1921-1922 гадахСудны вікінгаў і папярэднія ім судны. Ладдзя з Х'ёртспрынга.

Вонкавая даўжыня ладдзі складае 21 метр, унутраная даўжыня 13 метраў, у ёй магло змясціцца да 23 весляроў. Унутры ладдзі былі выяўлены розныя тыпы кельцкага ўзбраення, прынесеныя ў ахвяру. Датуецца IV стагоддзем да н.э. Выявы аднатыпных лодак прадстаўлены на петрогліфах Паўночнай Еўропы.

Гл. таксама Дарымскі жалезны век

Спасылкі

Катэгорыя:Вяслярныя судны Катэгорыя:Еўропа жалезнага веку Катэгорыя:Археалогія ў Даніі Катэгорыя:Нацыянальны музей Даніі