Градзя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Градзянка.
Геаграфія Градзянскі сельсавет размешчаны ў паўночнай частцы Асіповіцкага раёна і мяжуе з Лапіцкім, Ліпеньскім, Свіслацкім сельсаветамі Асіповіцкага раёна, Багушэвіцкім — Бярэзінскага і Лядскім — Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Утвораны 24 верасня 1926 года як Градзянкаўскі (Градзянскі) сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР з часткі скасаванага Велікакаменіцкага (Велікакаменскага) сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. 15 ліпеня 1935 года Градзянка атрымала статус рабочага пасёлка. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года сельсавет у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагарэльскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
13 лютага 2002 года ўтвораны зноў шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Каменіцкага (6 населеных пунктаў: вёскі Асавок, Казімірова, Каменічы, Прыцерпа, Цэзарова і Яноўка) і Пагарэльскага (5 населеных пунктаў: вёскі Амінавічы, Буда, Градзянец, Лазовае і Пагарэлае) сельсаветаў і вёскі ГрадзянкаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 13 февраля 2002 г. № 17-4 Об изменении статуса рабочего поселка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета, изменении границ Вязьевского и Протасевичского сельсоветов и упразднении Каменичского, Погорельского, Осиповичского сельсоветов Осиповичского района . У 2002 годзе скасавана вёска Буда. 20 лістапада 2013 года ў склад Лапіцкага сельсавета перададзены вёскі Амінавічы і ПагарэлаеРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области , 28 лістапада 2017 года ў склад Свіслацкага сельсавета — вёска ПрыцерпаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области.
Насельніцтва Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (11 населеных пунктаў) — 1285 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,9 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 760 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна (Бабруйская акруга) Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2002 годзе