Наву́мка — рака ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, у басейне Нёмана. Даўжыня 18 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 94 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6‰. Пачынаецца каля вёскі Сямёнава, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша. Зліваючыся з ракой Пікарэц на поўдзень ад вёскі Мсцібава ўтварае раку Нятупа. Рэчышча каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Басейн Росі