Дубна — рака ва Уладзімірскай, Маскоўскай і часткова Цвярской абласцях Расійскай Федэрацыі, правы прыток ракі Волга.

Дубна бярэ пачатак ва Уладзімірскай вобласці, паміж паселішчамі Карэлы і Зезявітава, паблізу горада Аляксандраў, на схілах Клінска-Дзмітраўскай грады. Рака ўпадае ў Волгу на ўсход ад горада Дубна, за 8 км ніжэй Іванькаўскай плаціны. Даўжыня ракі 167 км, плошча вадазбору — 5350 км².

На Дубне — аднайменны горад, рабочы пасёлак Вярбілкі.

Катэгорыя:Рэкі Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці Катэгорыя:Прытокі Волгі