Усцізе́ркі — рака ў Смаргонскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 11 км (з іх 5 км на тэрыторыі Смаргонскага раёнаОбщая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ). Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Плошча вадазбору 47 км². Выток ракі знаходзіцца ва ўрочышчы Голае балота, за 4 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Старая Рудня (Смаргонскі раён). Упадае ў Вілію прыкладна за 1,3 км у напрамку на поўнач ад хутара Вусцізер’е (Астравецкі раён). Вадазбор у межах Нарачана-Вілейскай нізіны. У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі