Ке́чуа (саманазва Runakuna або Nunakuna, літаральна «народ») — паўднёваамерыканскі народ, этнічныя групы індзейцаў, якія размаўляюць на мове кечуа. Жывуць пераважна ў такіх краінах, як Перу, Эквадор і Балівія. Агульная колькасць — каля 11 млн чалавек.
Паходжанне Звычайна ў якасці кечуа вызначаюць прадстаўнікоў розных індзейскіх груп, якія размаўляюць на мове кечуа. Аднак мова кечуа славіцца разнастайнасцю гаворак і дыялектаў, так што яе часам прапаноўваюць лічыць моўнай сям'ёйQuechua Origins and Diversity (гл. Генеалагічная класіфікацыя моў). Падобна гэтаму існуе значная рэгіянальная, культурная і гістарычная разнастайнасць паміж групамі кечуа. Сучасныя генетычныя даследаванні выявілі розніцу ў іх паходжанніThe Genetic History of Peruvian Quechua-Lamistas and Chankas: Uniparental DNA Patterns among Autochthonous Amazonian and Andean Populations. Такім чынам праблема фарміравання сучасных кечуа раскрываецца праз генеалогію і распаўсюджанне мовы кечуа.
Андска-ціхаакіянскі рэгіён Паўднёвай Амерыкі — адзін са старажытнейшых, дзе ўзнікла цывілізацыя. Пытанне пра першасныя мовы яе носьбітаў застаецца спрэчным. Мяркуецца, што мова кечуа магла вылучыцца ўжо ў 3 тысячагоддзі да н. э.Quechua About World Languages У наш час існуюць 2 асноўныя гіпотэзы пра месца першапачатковага яе ўжыванняQuechuistics:The language of the Inka: Горныя вобласці Перу вакол Куска Прыбярэжныя раёны паўночнага Перу
Яна пачала распаўсюджвацца за межы свайго паходжання ў выніку міграцый, развіцця гандлёвых і культурных сувязяў каля 2 тысяч гадоў таму. Вядома, што кечуа карысталіся насельнікі Уанка. Пасля ўсталявання дзяржавы інкаў кечуа стала галоўнай мовай імперыі. Нават пасля іспанскага заваявання яна да паўстання Тупака Амару II з’яўлялася лінгва франка на захадзе Паўднёвай Амерыкі, ужывалася гандлярамі, прадстаўнікамі адміністрацыі і касцёла. Засваенне мовы кечуа і разам з ёй — пэўных культурных рыс спрыяла фарміраванню народа кечуа.
Асноўныя групы кечуа thumb|Дзяўчынка-кечуа з Куска У наш час не існуе адзінай класіфікацыі груп кечуа. Яны могуць падзяляцца па краіне і рэгіёну паходжання, дыялекту, гістарычнай тоеснасці і г. д. Толькі ў моўных адносінах вылучаюць каля 46 буйных групQuechua - UCLA Language Materials Project .
Найбольш адметнымі сучаснымі культурнымі групамі кечуа з’яўляюцца: Амба-Паска, што насяляюць цэнтральныя горныя раёны Перу. Агульная колькасць (2017 г.) - каля 115 000 чал.Quechua, Ambo-Pasco in Peru Вылучаюцца дзякуючы адзінаму дыялекту. Займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй, здабычай карысных выкапняў. Культура гэтай групы вельмі крэалізавана. Большасць вернікаў — каталікі, якія захоўваюць анімістычныя вераванні. Куска — адна з найбуйнейшых груп кечуа. Насяляе рэгіён Куска ў Перу. Налічвае больш за 2 млн чал.Quechua, Cuzco in Peru Гісторыя фарміравання гэтай групы пачалася болей за 1000 гадоў тамуKingdoms of the Incas. У перыяд існавання дзяржавы інкаў рэгіён Куска займаў цэнтральнае эканамічнае і палітычнае становішча. Куска захавалі многія традыцыйныя заняткі, фальклор і рамёствы часоў дзяржавы інкаў. Уанка — нашчадкі культуры Уанка (Перу)The story of The Huancas. Падзяляюцца на паўночную і паўднёвую дыялектныя групы. Кахамарка насяляюць рэгіён Кахамарка ў Перу. Насельніцтва пачало інтэгравацца з узнікненнем цывілізацыі ў 1 тысячагоддзі да н. э.Chavin Civilization Доўгі час тут захоўваліся іншыя моўныя групы. У нашы дні размаўляюць на 3 асобных дыялектахQuechua, Cajamarca. Для кахамарка характэрна захаванне тоеснасці не толькі праз мову, але заняткі і вопратку. Паўднёвыя балівійцы — адна з найбуйнейшых дыялектных груп, якая налічывае болей за 1,5 млн чалавекQuechua, South Bolivian in Bolivia. Жывуць у Балівіі і Аргенціне. Кічва — паўночная дыялектная група ў Эквадоры і Перу. Налічвае каля 2,5 млн чал. Мова кечуа была прынята продкамі кічва ў эпоху дзяржавы інкаў і пасля іспанскага заваявання. Інга жывуць на поўдні Калумбіі. Атаясняюць сябе з інкаміГл.: Michael A. Malpass, Sonia Alconini, Distant Provinces in the Inka Empire: Toward a Deeper Understanding of Inka Imperialism. Размаўляюць на паўночным дыялекце інга кічва. Характэрны білінгвізм. Каньяры — насельнікі поўдню Эквадора, якія атаясняюць сябе са старажытным народам, што панаваў да заваявання інкаў, аднак размаўляюць на некалькіх дыялектах мовы кечуа.
Выдатныя прадстаўнікі Бенджамін Брат — амерыканскі акцёр Дыега Кіспэ Ціта — выдатны лацінаамерыканскі мастак XVII ст. Альянта Умала — прэзідэнт Перу
Зноскі
Спасылкі
Indigenous Peoples of the World — The Quichua Quechua: Countries and Their Cultures The Quechua: Guardians of the Potato History of the Quechua-Speaking People Traditional Quechua Clothing
Катэгорыя:Індзейцы Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Народы Балівіі Катэгорыя:Народы Перу Катэгорыя:Народы Эквадора