Марыя́м Мірзахані́ (; 3 мая 1977, Тэгеран — 15 ліпеня 2017, Стэнфард) — іранскі і амерыканскі матэматык, якая спецыялізавалася на геаметрыі Лабачэўскага, тэорыі Тэйхмюлера, эргадычнай тэорыі, сімплектычнай геаметрыі. У 2014 годзе атрымала Філдсаўскую прэмію, стаўшы першай жанчынай-лаўрэатам і першым лаўрэатам з Ірана.

Біяграфія Сярэднюю адукацыю атрымала ў школе Фарзанеган — адной са школ спецыяльна для дзяўчат, якія ўваходзяць у структуру Нацыянальнай арганізацыі па развіццю выключных талентаў у Іране. У 1994 і 1995 гадах выйграла залатыя медалі на міжнародных матэматычных алімпіядахМарыям Мірзахані: вынікі . Міжнародная матэматычная алімпіяда.. У 1999 годзе закончыла Тэхналагічны ўніверсітэт Шарыф у Тэгеране.

З 1999 года жыла ў ЗШАPrinceton University: Maryam MirzakhaniA Tenacious Explorer of Abstract Surfaces. У 2004 годзе атрымала доктарскую ступень у Гарвардскім універсітэце. З 2008 года — прафесар матэматыкі ў Стэнфардскім універсітэце.

У 2010 годзе на Міжнародным матэматычным кангрэсе была запрошаным дакладчыкам на тэму «Тапалогія, дынамічныя сістэмы і звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні».

У 2014 годзе стала лаўрэатам Філдсаўскай прэміі за «выдатны ўклад у дынаміку і геаметрыю рыманавых паверхняў і тэорыю прастор іх модуляў».

Памерла 14 ліпеня 2017 года ў ад наступстваў раку грудзей, які быў упершыню дыягнаставаны ў 2013 годзе.

Сям'я Муж — Ян Вондрак (), вучоны ў галіне інфарматыкі чэшскага паходжання, дачка — Анахіта.

Узнагароды Прэмія Блюменталя Амерыканскага матэматычнага таварыства (2009) Прэмія Руф Сатэр (2013) Прэмія Математычнага інстытута Клэя (2014) Філдсаўская прэмія (2014)

Асноўныя працы Simple geodesics and Weil-Petersson volumes of moduli spaces of bordered Riemann surfaces. Inventiones Mathematicae 167, 179—222 (2007) pdf Weil-Petersson volumes and intersection theory on the moduli space of curves. Journal of the American Mathematical Society 20, 1-23 (2007) pdf Growth of the number of simple closed geodesics on hyperbolic surfaces. Annals of Mathematics (2) 168-1, 97-125 (2008) pdf Growth of Weil-Petersson volumes and random hyperbolic surfaces of large genus. J. Differential Geom. 94 (2013), no. 2, 267—300 pdf Invariant and stationary measures for the SL(2,R) action on moduli space. (сумесна з Алексам Эскіным]]) pdf

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Матэматыкі Ірана Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Геометры Катэгорыя:Таполагі Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі Катэгорыя:Жанчыны-матэматыкі Катэгорыя:Выкладчыкі Стэнфарда Катэгорыя:Памерлі ад раку малочнай залозы