Пагарэльская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Пагарэлае.

Гісторыя

Пагарэльская воласць створана ў 1860-х гадах.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.

Насельніцтва 1919 год — 16 281 жыхарSpis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich z mapą, Eugenjusz Romer, Lwów-Warszawa, 1919.

Крыніцы

Літаратура

Волости и гмины 1890 года. — СПб., 1890. — (Статистика Российской империи) Gmina Pohorełe w Słowniku geograficznym Królestwa Polskiego. T. VIII: Perepiatycha — Pożajście. Warszawa, 1887. Алесь Карлюкевіч. Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі). — Мн., Беларусь, 2020. С. 199. ISBN 978-985-01-1337-5

Спасылкі Архіў гісторыка Анішчанкі

Катэгорыя:Воласці Ігуменскага павета