Леа Мак-Кэры (;  — ) — амерыканскі кінарэжысёр, лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус».

Біяграфія Скончыў школу юрыстаў пры Паўднёвакаліфарнійскім універсітэце. У 1920 пачаў працаваць у кінаіндустрыі асістэнтам рэжысёра Тода Броўнінга. Да канца дзесяцігоддзя ўдасканальваў майстэрства на студыі Хэла Роўча. Наняты Роўчам ў 1923 годзе, спачатку пісаў гэгі для серыяла «Маленькія махляры», затым стаў прадзюсарам і рэжысёрам кароткаметражак. На студыі Роўча ўпершыню зняў Лорэла і Хардзі ў дуэце, стварыўшы адзін з самых знакамітых кінакамедыйных ансамбляў. У 1929 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам студыі.

У 1938 годзе атрымаў свой першы «Оскар» за лепшую рэжысуру («Жудасная праўда»).

Фільмаграфія 1937 — Жудасная праўда 1944 — Ісці сваім шляхам

Зноскі