Сурдлімпійскія гульні ці Дэфлімпіяда (, ад — «глухі») — спартыўныя спаборніцтвы людзей з парушэннямі слыху (да 2001 года — Сусветныя гульні глухіх, таксама раней — Міжнародныя гульні глухіх).

Сурдлімпійскія гульні праводзяцца з 1924 года для людзей з парушэннямі слыху. Да ўдзелу ў гульнях дапускаюцца спартсмены, якія маюць страту слыху не менш за 55 дБ на лепшае вуха. Падчас спаборніцтваў удзельнікам забаронена выкарыстоўваць слыхавыя апараты і кахліярныя імпланты. Замест гукавых сігналаў прымяняюцца візуальныя.

Праграма У праграму Сурдлімпійскіх гульняў уваходзяць наступныя віды спорту Sports - International Committee of Sports for the Deaf :

Летнія віды спорту індывідуальныя Бадмінтон, лёгкая атлетыка, боўлінг, гольф, веласпорт-шаша, вольная барацьба, грэка-рымская барацьба, дзюдо, каратэ, маунцінбайк, настольны тэніс, плаванне, спартыўнае арыентаванне, кулявая стральба, тэніс, тхэквандо

камандныя Баскетбол, валейбол, пляжны валейбол, футбол, гандбол

Зімовыя віды спорту індывідуальныя Гарналыжны спорт, лыжныя гонкі, снаўбордынг

камандныя Кёрлінг, хакей з шайбай

Гл. таксама Алімпійскія гульні Паралімпійскія гульні

Спасылкі

Афіцыйны сайт Міжнароднага камітэта спорту глухіх

Катэгорыя:Мультыспартыўныя спаборніцтвы Катэгорыя:1924 год у спорце Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе