Падалешнік, падальховік (Gyrodon lividus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства .
Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 (да 20) см, пляската-пукатая, потым пляскатая, з вострым краем, аксаміцістая, тонка-шаўкавістая або амаль гладкая, сухая, у вільготнае надвор’е клейкая, пясчана-жоўтая, пазней іржава-карычняватая. Мякаць бледна-жоўтая, на зломе сінее, потым бурэе. Гіменафор трубчасты, жаўтаваты, пазней зеленавата-жоўты, пры націсканні сінее, потым бурэе. Трубачкі кароткія, э вуглаватымі лабірынтападобнымі порамі. Ножка вышынёй 3—9 см, патоўшчаная ўверсе, часта выгнутая, мучністая, з узростам гладкая, амаль аднаго колеру з шапкай. Споравы парашок вохрыста-аліўкавы.
Пашырэнне Пашыраны ў Еўропе. Расце групамі ў светлых лясах, пераважна пад алешынай, на глебе, зрэдку на пнях у жніўні—кастрычніку.
Ядомы ў маладым узросце.
Зноскі
Літаратура
Gyrodon lividus (Bull.) Sacc., Падальховік // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 71, 214. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).
Катэгорыя:Свінухавыя Катэгорыя:Грыбы Еўропы