Уладзімір Мікітавіч Марчанка (7 жніўня 1916, Губарэвічы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 17 красавіка 1945,) — камандзір разліку 76-міліметровай гарматы 1054-га стралковага палка 301-й стралковай дывізіі 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту, старшына. Поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія Нарадзіўся 25 ліпеня 1916 года ў вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус.
У Чырвонай Арміі з 1937 года. Служыў у артылерыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Паўночна-Каўказскім, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у абароне Паўночнага Каўказа і Кубані, вызваленні Данбаса, поўдня Украіны, Малдовы, Польшчы, у баях на тэрыторыі Германіі.
Ужо 6 ліпеня 1941 года быў узнагароджаны медалём «За адвагу».
Камандзір разліку 76-мм гарматы 1054-га стралковага палка старшы сяржант У. М. Марчанка 26 жніўня 1944 года ў баі ля вёскі Альбіна пры спробе праціўніка прарваць кальцо акружэння агнём з гарматы ліквідаваў 3 гарматы, кулямёт і да 20 варожых салдат. Загадам па 301-й стралковай дывізіі № 44 ад 22 верасня 1944 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
Камандзір разліку 76-мм гарматы 1054-га стралковага палка старшына У. М. Марчанка з артылерыстамі даручанага яму разліку ў баях за ўтрыманне плацдарма на левым беразе ракі Одэр каля польскага горада Ортвіч 6 лютага 1945 года агнём з гарматы прамой наводкай паразілі 3 танкі і 3 кулямётныя кропкі праціўніка. Загадам № 77 па 5-й ударнай арміі ад 29 сакавіка 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
16 красавіка 1945 года ў наступальным баі на Кюстрынскім плацдарме з байцамі разліку знішчыў 6 агнявых кропак праціўніка, каля 30 варожых салдат, 2 бронетранспарцёры. Быў цяжка паранены, але поля бою не пакінуў. Памёр ад ран 17 красавіка 1945 года. Пахаваны на гарадскіх могілках горада Кюстрын.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года старшына Марчанка Уладзімір Мікітавіч пасмяротна узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені.
Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі, у тым ліку медалём «За адвагу».
Літаратура Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. минск, 1984.
Спасылкі
Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы Катэгорыя:Пахаваныя ў Любушскім ваяводстве