Пле́са, Плёса — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у пойме ракі Прыпяць, за 26 км на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, каля вёскі Хлупін.

Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 4,5 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, высокія. Пратокай злучаецца з азёрамі Глухое і Плоскае. Праз возера працякае ручай Малы Свінавод і злучае яго з возерам Шчодрае.

Літаратура  — С. 318. — С. 423.

Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці