Гавязня́нка — рака ў Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана.
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) пазначаная як Гавязна ("Говезна"), уцякае ў Кунасу.
Водаапісанне Даўжыня ракі 24 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 163 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰. Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Завітая Нясвіжскага раёна, упадае ў Нёман на поўдзень ад вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная. Асноўны прыток — меліярацыйны канал Кунаса (справа).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-102. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.
Катэгорыя:Рэкі Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана