Міхаіл Андрэеевіч Блішч (, Заспа, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — , , Беларусь) — беларускі мастак тэатра, жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Заспа. З 1934 па 1938 год вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў І. Ахрэмчыка, а пасля ў С. Нікалаева.
З 1938 па 1956 гады працаваў мастаком Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, спачатку выканаўцам дэкарацый, потым пастаноўшчыкам.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Сябра Саюза мастакоў БССР з 1949.
Памёр года.
Творчасць Працаваў у сцэнаграфіі, станковым жывапісу і графіцы. Выканаў афармленне оперных і балетных спектакляў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета: «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1949), «Алека» С. Рахманінава (1950), «Доктар Айбаліт» І. Марозава (1951), «Марынка» Р. Пукста (1956), «Жызель» А. Адана (1953), «Лаўрэнсія» А. Крэйна (1955). Аформіў драматычныя пастаноўкі «Пунсовая кветачка» І. Карнавухавай і Л. Браўсевіча (1952, тэатр Я. Купалы), «Гады вандраванняў» А. Арбузава (1954, Гомельскі абласны драматычны тэатр).
У станковым жывапісу напісаў пейзажы: «Купальскі вечар» (1960), «Саўгас „Аколіца“» (1961), «Дарога на Красную Паляну» (1962), «Стары Мінск» (сярэдзіна 1950-х), «Капры Салігорска» (пачатак 1960-х) і інш. Зрабіў насценную размалёўку «Дэман» (1958) у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.
Да станковай графікі належаць твор «Беларускі тэатр „Батлейка“» (1959), эскізы дэкарацый спектакляў, эскізы касцюмаў для беларускіх танцавальных і харавых калектываў.
Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1939 г. Карціны Міхаіла Блішча неаднаразова экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў г. Мінску ў 1969 і 2017 годзеArtMuseum.by Торжественное открытие выставки «Михаил Блищ. К 100-летию со дня рождения».
Творы Міхаіла Блішча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі тэатральнага мастацтва Беларусі, а таксама ў Музеі Бахрушына ў Маскве.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска