Ано́н (, , ) — рака ў Манголіі і Забайкальскім краі Расіі.

Даўжыня ракі 1032 км, з іх 543 км на тэрыторыі Забайкальскага края. Плошча вадазбору 96 200 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 181 м³/с (за 12 км ад вусця — 191 м³/сЧернов А. В. Онон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Аб’ём гадавога сцёку 6,028 км³. Выток ракі знаходзіцца на нагор’і Хэнтэй у Манголіі. Працякае пераважна па стэпавых раўнінах. Пры зліцці з ракой Інгада ўтварае раку Шылка (прыток Амура). Сілкаванне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, на перакатах прамярзае.

Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне і прамысловыя патрэбы.

У міжрэччы ракі Анон і яе прытока Агі знаходзіцца Агінскі стэп.

Літаратура

Онон // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «ИздательствоACT», 2002. — С. 311. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»)

Спасылкі Онон // Энциклопедия Забайкалья Чернов А. В. Онон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Манголіі Катэгорыя:Рэкі Забайкальскага края Катэгорыя:Басейн Амура