Міхаіл Рыгоравіч Булынка, (, в. Талька — ?) — кандыдат тэхнічных навук (1950), дацэнт (1952). Спецыяліст у вобласці тэхнікі здабыцця і перапрацоўкі торфу.
Біяграфія У 1929 годзе скончыў Навасёлкаўскую школуПамяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
Супрацоўнік тарфяной станцыі ў Маскоўскай вобласці (1937—1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аспірант, выкладчык, загадчык кафедры, дэкан факультэта Маскоўскага тарфянога інстытута (1945—1961). 3 1961 года дэкан факультэта, дацэнт Маскоўскага тэхналагічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць Аўтар звыш 30 навуковых і вучэбна-метадычных распрацовак.
Бібліяграфія Брикеторование торфа / М. Г. Булынко, В. Н. Иванов, М. И. Сарматов; ред. А. А. Соколов. — Москва ; Ленинград : ГОСЭНЕРГОИЗДАТ, 1962. — 304 с. : ил., табл., граф., вкл. л. — Библиогр.: с. 300. Технология торфобрикетного производства / М. Г. Булынко, Е. Е. Петровский; ред. А. А. Соколов. — Москва : НЕДРА, 1968. — 312 с. : ил., табл.
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі Булынко, Михаил Григорьевич (кандидат технических наук; род. 1913)
Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэканы