Іван Сяргеевіч Сакалоў-Мікітоў (1892 — ) — рускі пісьменнік.

Біяграфія З 1912 года працаваў у Рэвелі сакратаром газеты «Ревельский листок», працаваў на гандлёвым караблі, пабываў у многіх партовых гарадах Еўропы і Афрыкі. У 1915 годзе ў сувязі з Першай Сусветнай ён вярнуўся ў Расію. Падчас вайны разам з лётчыкам Глебам Аляхновічам здзяйсняў баявыя вылеты на бамбавіку «Ілля Мурамец».

У 1919 годзе запісваецца матросам на гандлёвае судна «Омск». Аднак у 1920 годзе ў Англіі судна арыштоўваецца і за даўгі прадаецца з аўкцыёну. Сакалоў-Мікітоў год жыве ў Англіі, а затым у 1921 годзе перабіраецца ў Германію. У 1922 годзе Сокалаў-Мікітоў сустрэўся ў Берліне з Максімам Горкім, які дапамог яму атрымаць дакументы для вяртання на Радзіму.

Пасля вяртання ў СССР Сокалаў-Мікітоў шмат падарожнічае, удзельнічае ў арктычных экспедыцыях на ледаколе «Георгій Сядоў», узначаленых Ота Шмітам. За экспедыцыямі ў Паўночны Ледавіты акіян, на Зямлю Франца-Іосіфа і Паўночную Зямлю была экспедыцыя па выратаванні ледакола «Малыгін», у якой ён удзельнічаў як карэспандэнт «Известий». У 1930—1931 гадах выходзяць цыклы «Заморскія апавяданні», «На Белай Зямлі» аповесць «Дзяцінства». У 1929—1934 гадах Сокалаў-Мікітоў жыве і працуе ў Гатчыне.

1 ліпеня 1934 года Сокалаў-Мікітоў прыняты ў члены Саюза савецкіх пісьменнікаў. Падчас Другой сусветнай вайны працуе ў Пярмі спецыяльным карэспандэнтам «Известий». Летам 1945 года вяртаецца ў Ленінград.

Літаратура Воспоминания об И. С. Соколове-Микитове. — М.: Советский писатель, 1984.

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Пісьменнікі-натуралісты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калужскай вобласці