Аляксандр Парфір’евіч Архіпенка (1887, Кіеў, Расійская імперыя — 1964, Нью-Ёрк, ЗША) — украінскі і амерыканскі скульптар. З 1908 года працаваў у Францыі, Германіі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў кубізму ў скульптуры. Аўтар выразных партрэтаў («І. Я. Франко»).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і прафесара Кіеўскага універсітэта Парфірыя Антонавіча Архіпенкі і Праскоўі Васілеўны Мохавай-Архіпенка. Старэйшы брат — Яўген Архіпенка, дзяржаўны дзеяч, адзін з лідараў Украінскай народна-рэспубліканскай партыі, міністр земляробства УНР.
У 1902—1905 гадах вучыўся ў Кіеўскім мастацкім вучылішчы. У 1906 годзе вучыўся мастацтву ў Сяргея Святаслаўскага. У 1906 годзе разам з Аляксандрам Багамазавым арганізаваў першую выстаўку сваіх твораў ў Кіеве. У гэты перыяд ён захапляўся візантыйскімі абразамі, фрэскамі і мазаікамі Кіева.
У 1908 годзе пераехаў у Парыж, дзе працягнуў адукацыю ў Парыжскай мастацкай школе. У Парыжы Архіпенка пасяліўся ў калоніі мастакоў «Вулей» (фр. «La Ruche»), дзе таксама жылі мастакі — выхадцы з Украіны Уладзімір Баранаў-Расіні, Соня Дэлане, Натан Альтман. У 1910 годзе выстаўляецца ў Салоне Незалежных разам з расійскімі і ўкраінскімі мастакамі Аляксандрай Экстэр, Казімірам Малевічам, Вадзімам Мелерам, Соняй Дэлане-Тэрк, побач з Пабла Пікаса, Жоржам Бракам, Андрэ Дэрэнам і інш. У 1910 годзе адкрыў уласную Школу мастацтваў у Парыжы і здзейсніў вялікае падарожжа з выстаўкамі сваіх твораў па Італіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Чэхаславакіі. У тым жа годзе адбылася першая персанальная выстаўка Архіпенкі ў Гагене (Германія). У 1914 годзе пераязджае ў Ніцу. У 1920 годзе ўдзельнічае ў 12-й Венецыянскай біенале.
У 1921 годзе засноўвае ўласную Школу мастацтваў у Берліне. З 1923 года пасяліўся ў ЗША, дзе адкрыў школу пластыкі (Нью-Ёрк, 1924), выкладаў у Чыкагскай школе індустрыяльных мастацтваў і ва ўніверсітэце ў Канзас-Сіці.
У 1920-1930-х гадах удзельнічаў у мастацкіх выстаўках ва Украіне, працаваў над помнікамі Тарасу Шаўчэнку, Івану Франку, кіеўскаму князю Уладзіміру Святаславічу для парку ў Чыкага. У 1933 годзе браў удзел у афармленні ўкраінскага павільёна на Сусветнай выстаўцы «Стагоддзі прагрэсу» ў Чыкага, дзе выстаўляў свае творы, якія займалі асобны пакой і былі ацэненыя ў 25000 долараў.
Памёр 25 лютага 1964 года ў Нью-Ёрку, пахаваны на могілках Woodlawn ў Бронксе, Нью-Ёрк.
Пры жыцці Архіпенкі адбылося 130 яго персанальных выставак.
Літаратура Wiese E. Alexander Archipenko. — Leipzig: Klinkhardt & Biermann, 1923. Archipenko: fifty creative years, 1908—1958. — New York: TEKHNE, 1960. Karshan D.H. Archipenko: the sculpture and graphic art. — Boulder: Westview Press, 1975. Alexander Archipenko, 1887—1964: the late experimental years. — New York: Zabriskie Gallery, 1979. Karshan D.H. Archipenko: sculpture, drawings, and prints, 1908—1964. — Danville: Centre College; Bloomington: Indiana UP, 1985. Alexander Archipenko, a centennial tribute. — Washington: National Gallery of Art; Tel Aviv: Tel Aviv Museum, 1986.
Спасылкі
Архіпенка Аляксандр Парфір’евіч. Біяграфія і творчасць Аляксандр Архіпенка. Падрабязны артыкул з ілюстрацыямі Сайт Фонду Архіпенкі (англ.) Творы ў музеях свету
Катэгорыя:Мастакі ЗША Катэгорыя:Скульптары ЗША Катэгорыя:Мастакі Украіны Катэгорыя:Скульптары Украіны Катэгорыя:Постаці кубізму Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Германіі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША Катэгорыя:Мастакі-экспрэсіяністы Катэгорыя:Члены таварыства «Супрэмус» Катэгорыя:Мастакі-супрэматысты Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Скульптары Расіі