Рафаэль, Рафаэль Санці, Рафаэла Санцыё (; красавік , Урбіна — , ) — італьянскі жывапісец, графік і архітэктар, прадстаўнік , адзін з найвялікшых майстроў эпохі Адраджэння.

Біяграфія

Урбіна. Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся ў сям'і жывапісца Джавані Санці. Джавані Санці быў прыдворным мастаком і ўзначальваў самую вядомую ва Урбіна мастацкую майстэрню (яе будынак захаваўся да нашых дзён). Пасля яго смерці майстэрняй кіравалі яго памагатыя, і, верагодна, менавіта тут (ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў) Рафаэль набыў першыя навыкі рамяства. На стыль твораў, якія выйшлі з майстэрні ў гэтыя гады, аказаў прыкметны ўплыў Перуджына. Амаль усю сваю юнацкасць мастак правёў у Чыта дэль Кастэла, размешчаным у верхняй частцы даліны Тыбра. Захаваліся фрагменты вялікага алтарнага абраза (у музеях Неапалю і Брэшыі), напісанага Рафаэлем каля 1500 для гэтага горада. У кантракце згадваецца і іншы, меней вядомы мастак, але відавочна, што галоўная роля належала 17-гадоваму Рафаэлю, які названы ў гэтым дакуменце майстрам. Каля 1503 Рафаэль напісаў вялікі алтарны абраз — (Рым, Ватыканская пінакатэка). Відаць, да гэтага часу ён ужо працаваў у майстэрні П’етра Перуджына. Гэты ранні перыяд творчасці Рафаэля завяршае карціна (1504, Мілан, галерэя Брэра).

Фларэнцыя

У 1504 Рафаэль упершыню прыехаў у Фларэнцыю. У наступныя чатыры гады ён напераменку жыў у Фларэнцыі, Перуджы і Урбінао. У 1-м дзесяцігоддзі 16 ст., у Фларэнцыі адначасова з Рафаэлем працавалі два вялікіх майстры Высокага Адраджэння: Мікеланджэла і Леанарда да Вінчы. З твораў Мікеланджэла Рафаэль успрыняў новую скульптурную трактоўку формаў чалавечага цела, а з твораў Леанарда — манументальнасць кампазіцыі і цікавасць да тэхнічных эксперыментаў. За чатыры гады, праведзеныя ў Фларэнцыі, мастак стварыў велізарную колькасць карцін. Тры выявы Мадонны могуць праілюстраваць творчае развіццё майстра ў гэты перыяд. Мадонна дэль Грандука (каля 1505, Фларэнцыя, галерэя Піці) яшчэ блізкая па стылі жывапісу Перуджына, але адрозніваецца ад яе кампазіцыяй і мякчэйшай святлаценявай мадэлёўкай. (1507, Парыж, Луўр) кампазіцыйна складаней, з кантрасным проціпастаўленнем трох постацяў, якія змешчаюцца ў пейзажы і ўтвараюць у прасторы карціны пірамідальную структуру. Малая Мадонна Каўпера (1508, Вашынгтон, Нацыянальная галерэя) адрозніваецца плаўнасцю ліній і большай выразнасцю рухаў.

На працягу фларэнційскага перыяду творчасці каларыт у творах Рафаэля становіцца больш стрыманым і набывае большае танальнае адзінства, у параўнанні з яркімі інтэнсіўнымі колерамі яго ранніх твораў, выкананых пад уплывам Перуджына.

Ватыкан

У канцы 1508 Рафаэль атрымаў запрашэнне Папы Юлія II у Рым. Рафаэлю было даручана ўпрыгожыць фрэскамі кабінет Папы (). Спачатку меркавалася, што гэта праца будзе падзелена паміж некалькімі майстрамі (Рафаэль павінен быў распісаць скляпенні), але Юлію II настолькі спадабалася складзеная Рафаэлем праграма размалёвак, што ён зрабіў мастака адзіным выканаўцам праекта. Сюжэт роспісі — чатыры сферы духоўнай дзейнасці чалавека: , , і . На скляпенні прадстаўлены алегарычныя фігуры і сцэны. У чатырох люнетах знаходзяцца кампазіцыі, якія тлумачаць сэнс кожнай з чатырох абласцей чалавечай дзейнасці: , Афінская школа, Мудрасць, Мера і Сіла, .

У канцы гэтай працы Папа даручыў Рафаэлю ўпрыгожванне (1511—1514) і (1514—1517). У фрэскавым цыкле першай з іх Рафаэль прадставіў драматычныя эпізоды з хрысціянскай гісторыі, якія змяшчалі алюзіі на сучасныя яму палітычныя падзеі. Люнеты займаюць чатыры кампазіцыі: , , і . Тэму Боскага ўмяшання ў падзеі чалавечай гісторыі раскрыюць і фрэскі зводу: , , , . У стварэнні размалёвак Станцы д'Эліадора прымалі актыўны ўдзел мастакі з майстэрні Рафаэля, у т. л. адзін з самых знакамітых яго вучняў — Джуліа Рамана.

Фрэскі трэцяй станцы былі амаль цалкам выкананыя вучнямі Рафаэля. З ростам яго славы колькасць атрыманых заказаў стала настолькі велізарнай, што пераўзыходзіла магчымасці майстра, і ён быў вымушаны перадаручаць працу над некаторымі з іх сваім памочнікам. Толькі кампазіцыя была напісана па кардоне Рафаэля і, магчыма, ім самім. Гэта драматычная падзея намалявана так, нібы глядач назірае яе, знаходзячыся ўсярэдзіне падпаленага горада; фігуры набываюць цяжкавагавасць і моц антычных статуй. У канцы 1510-х Рафаэль і яго вучні прыступілі да ажыццяўлення яшчэ двух мастацкіх праектаў у Ватыкане — размалёвак Лоджый (фігуры апосталаў, старазапаветныя сюжэты, і арнаменты, выкананыя ў тэхніку грызайль, г. зн. манахромна) і .

Адначасова з працай над фрэскамі апошняй з ватыканскіх станц Рафаэль атрымаў заказ на стварэнне кардонаў для дзесяці габеленаў для ўпрыгожвання Сіксцінскай капэлы (1515—1516, сем з іх захоўваюцца ў музеі Вікторыі і Альберта ў Лондане).

Адным з самых уплывовых заступнікаў Рафаэля ў Рыме быў банкір Агасціна Кіджы, вілу якога (цяпер — віла Фарнезіна) мастак упрыгожыў фрэскамі (каля 1512) і (не скончана і выканана галоўным чынам вучнямі, 1517—1518). Апроч таго, Рафаэль выканаў роспісы ў царкве Санта Марыя дэла Пачэ (, каля 1514), а таксама пабудаваў пахавальную капэлу Кіджы ў царкве Санта-Марыя дэль Попала.

Партрэты

ў партрэтны жывапіс эпохі Адраджэння можна параўнаць толькі са спадчынай Тыцыяна. Партрэты Рафаэля прайшлі тую ж эвалюцыю, што і яго рэлігійны жывапіс. Аднымі з лепшых твораў у гэтым жанры, якія адносяцца да ранняга перыяду творчасці, з’яўляюцца парныя партрэты мужа і жонкі і (каля 1507, Фларэнцыя, галерэя Піці). Пасля прыезда Рафаэля ў Рым партрэт займае важнейшае месца ў яго творчасці. Пры стварэнні (1511—1512, Фларэнцыя, галерэя Уфіцы) Рафаэль выкарыстоўваў новы фармат: Папа паказаны ў незвычайным для партрэтавання эмацыйным стане — падчас дэпрэсіі і хваробы. прадстаўлены ў момант паэтычнага натхнення за пісьмовых сталом. Да гэтага перыяду творчасці Рафаэля прылічаюцца таксама партрэты (1514, Неапаль) і (каля 1518, Фларэнцыя, Уфіцы). Партрэтам сябра Рафаэля, літаратара (каля 1514, Луўр), захапляліся Рэмбрант і Пітэр Паўль Рубенс. У позніх творах (, 1518, Парыж, Луўр, і Фарнарына, каля 1519, Рым, Палацца Барберыні) з’яўляецца дэкаратыўная ўскладненасць і некаторая халоднасць, характэрныя для маньерыстычных партрэтаў.

Архітэктура

Звычайна першым крокам Рафаэля ў архітэктуры лічаць стварэнне выявы ідэальнага храма ў карціне (1504). Такія рымскія пабудовы Рафаэля, як царква (1509) і ў царкве Санта-Марыя-дэль-Попала (1512—1520), па стылі блізкія творам Брамантэ, пасля смерці якога ў 1514 Рафаэль узначаліў будаўніцтва сабора Святога Пятра. Створанае ім (не захавалася) была выканана ў больш дэкаратыўным стылі, чым строгія класічныя пабудовы Брамантэ: фасад багата ўпрыгожаны стукавым дэкорам, што прывяло, з аднаго боку, да ўскладнення агульнай кампазіцыі, а з іншага — да страты выразнасці структуры будынка. , пачатая Рафаэлем незадоўга да смерці і так і не скончаная, па складанасці плану можа параўнацца толькі з антычнымі збудаваннямі. Скарыстаныя тут дэкаратыўныя матывы (дэкарацыя выканана пасля 1520, верагодна, па малюнках Рафаэля) з’яўляюцца перайманнямі антычных гратэскаў і зробленыя з пазалочанага і размаляванага стуку ў тэхніцы нізкага рэльефу. У жывапісе і архітэктуры творы Рафаэля апошніх гадоў яго жыцця паслужылі адпраўнай кропкай для майстроў наступнага этапу развіцця італьянскага мастацтва — маньерызму.

Рысункі і гравюры

Захавалася каля 400 малюнкаў Рафаэля. Сярод іх ёсць падрыхтоўчыя малюнкі і накіды да карцін, маюцца і самастойныя творы.

Сам Рафаэль гравюрамі не займаўся. Аднак Маркантоніа Раймондзі стварыў вялікую колькасць гравюр па малюнках Рафаэля, дзякуючы чаму да нас дайшло некалькі выяў страчаных карцін Рафаэля. Мастак сам перадаваў Маркантоніа малюнкі для іх перанясення на гравюры. Маркантоніа не капіраваў іх, а ствараў на іх аснове новыя мастацкія творы, ён займаўся гэтым і пасля смерці Рафаэля.

Гравюра «Суд Парыса» натхніць Манэ на знакаміты «Сняданак на траве».

Вучні У Рафаэля было шмат вучняў, хоць ніхто з іх не стаў у выдатным мастаком. Самым таленавітым быў Джуліа Рамана, які смерці Рафаэля ён стварыў цыкл парнаграфічных малюнкаў, што выклікала скандал, з-за якога ён быў вымушаны пераехаць у Мантую. Яго творы, выкананыя ў стылі настаўніка, а часам і па яго эскізах, сучаснікі не ацанілі. Джавані Нані вярнуўся ў Удыне, дзе стварыў шэраг добрых карцін. Франчэска Пені пераехаў у Неапаль, але памёр маладым. Перын дэль Вага стаў мастаком, працаваў у Фларэнцыі і Генуі.

Смерць Рафаэля Вазары пісаў, што Рафаэль памёр «пасля баўлення часу яшчэ больш распусны, чым звычайна», але сучасныя даследчыкі мяркуюць, што прычынай смерці была рымская ліхаманка, якой заразіўся жывапісец падчас наведвання раскопак. Рафаэль памёр у Рыме, 6 красавіка 1520 года ва ўзросце 37 гадоў. Пахаваны ў Пантэоне. На яго грабніцы маецца эпітафія: «Тут спачывае вялікі Рафаэль, пры жыцці якога прырода баялася быць пераможанай, а пасля яго смерці яна баялася памерці».

Найдарожчы малюнак

5 снежня 2012 года на аўкцыёне Сотбіс быў прададзены малюнак Рафаэля «Галава маладога апостала» (1519—1520) да карціны «Праабражэнне». Цана склала 29 721 250 фунтаў стэрлінгаў, удвая перавысіўшы стартавую. Гэта рэкордная сума для графічных працСайт Sotheby's .

Галерэя

Літаратура Гращенков, В. Н. Рафаэль. — М., 1975 Рафаэль Санці // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Кристоф Т. Рафаэль. Taschen. 2005 Махов А. Е. Рафаэль. М. : Молодая гвардия. 2011. (Жизнь замечательных людей)

Blunt, Anthony, Artistic Theory in Italy, 1450–1660, 1940 (refs to 1985 edn), OUP, Gould, Cecil, The Sixteenth Century Italian Schools, National Gallery Catalogues, London 1975, Ettlinger, Leopold D., and Helen S. Ettlinger, Raphael, Oxford: Phaidon, 1987, Roger Jones and Nicholas Penny, Raphael, Yale, 1983, David Landau & Peter Parshall, The Renaissance Print, Yale, 1996, Pon, Lisa, Raphael, Dürer, and Marcantonio Raimondi, Copying and the Italian Renaissance Print, 2004, Yale UP, Shearman, John; Raphael in Early Modern Sources 1483–1602, 2003, Yale University Press, Giorgio Vasari, Life of Raphael from the Lives of the Artists, edition used: Artists of the Renaissance selected & ed Malcolm Bull, Penguin 1965 (page nos from BCA edn, 1979) Wölfflin, Heinrich; Classic Art; An Introduction to the Renaissance, 1952 in English (1968 edition), Phaidon, New York. The Cambridge Companion to Raphael, Marcia B. Hall, Cambridge University Press, 2005, , New catalogue raisonné in several volumes, still being published, Jürg Meyer zur Capellen, Stefan B. Polter, Arcos, 2001–2008 Raphael. James H. Beck, Harry N. Abrams, 1976, Raphael, Pier Luigi De Vecchi, Abbeville Press, 2003. Raphael, Bette Talvacchia, Phaidon Press, 2007. Raphael, John Pope-Hennessy, New York University Press, 1970, Raphael: From Urbino to Rome; Hugo Chapman, Tom Henry, Carol Plazzotta, Arnold Nesselrath, Nicholas Penny, National Gallery Publications Limited, 2004, The Raphael Trail: The Secret History of One of the World's Most Precious Works of Art; Joanna Pitman, 2006. Raphael – A Critical Catalogue of his Pictures, Wall-Paintings and Tapestries, catalogue raisonné by Luitpold Dussler published in the United States by Phaidon Publishers, Inc., 1971, ( ) Wolk-Simon, Linda. (2006). Raphael at the Metropolitan: The Colonna Altarpiece. New York: The Metropolitan Museum of Art. . Eugène Müntz, Raphael. Sa vie, son oeuvre et son temps, Paris, Hachette, 1886 Adolfo Venturi, Raffaello, Roma, E. Calzone, 1920 Pierluigi De Vecchi, Raffaello, Rizzoli, Milano 1975. A. Pagnani, Storia di Sassoferrato, Fabriano 1975 Pierluigi De Vecchi, Raffaello: la pittura, Firenze 1981 J. Beck, Raffaello, Milano 1982 Konrad Oberhuber, Raffaello, Milano 1982 Maria Grazia Ciardi Duprè; Paolo Dal Poggetto (a cura di), Urbino e le Marche prima e dopo Raffaello, Firenze, Salani, 1983 Manfredo Tafuri, Christoph Luitpold Frommel, Stefano Ray, Raffaello architetto, Milano, Electa, 1984 Enzo Gualazzi, Vita di Raffaello da Urbino, MIlano, Rusconi, 1984