Раман Козел (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ніва» з Доўбізна.
Клубная кар’ера З’яўляецца выхаванцам брэсцкага «Дынама», дзе выступаў за дубль. У 2015—2016 гадах не гуляў з-за службы ў арміі. У пачатку 2017 года перайшоў у клуб Першай лігі «Слонім-2017», дзе стаў трывалым іграком асновы і дапамог камандзе па выніках першай паловы сезона апынуцца сярод лідараў турніру.
У ліпені 2017 года стаў іграком сталічных «Крумкачоў»"Крумкачы" дозаявили четверых новых футболистов. 29 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Віцебска» (2:2). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы каманды.
У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года далучыўся да «Белшыны», з якой неўзабаве падпісаў кантрактКозел стал футболистом "Белшины". У складзе бабруйскага клуба замацаваўся ў аснове.
У студзені 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»Роман Козел перешел в «Рух» . Аднак не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў двух матчах у Першай лізе і ў адным матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2019 года пакінуў брэсцкую камандуРоман Козел покинул «Рух» і неўзабаве стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»Роман Козел стал игроком "Гранита", дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2020 года падпісаў новы кантракт з «Гранітам»Восемь игроков подписали контракт с "Гранитом", аднак ужо ў красавіку па фінансавых прычынах пакінуў камандуЗа день до старта первой лиги 7 футболистов единовременно покинули «Гранит» из-за финансовых условий і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.
У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», а ў красавіку стаў іграком «Слоніма-2017», дзе трывала гуляў у стартавым складзе. У красавіку 2022 года далучыўся да «Нівы» з Доўбізна.
Міжнародная кар’ера 10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча са зборнай Літвы на пазіцыю апорнага паўабаронцы.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Дынама 6 0 2014 дубль Дынама 27 1 2015 дубль Дынама 4 0 2017 (1) Д2 Слонім-2017 15 3 2017 (2) Д1 Крумкачы 12 0 2018 Д2 Белшына 24 0 2019 (1) Д2 Рух 2 0 2019 (2) Д2 Граніт 14 2 2020 Д3 Дынама-Брэст-1960 21 4 2021 Д2 Слонім-2017 27 3
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Маларыта Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Доўбізна