Аляксандр Аляксандравіч Лухвіч (, вёска Суцін, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — ) — беларускі фізік. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1989).
Біяграфія Скончыў Талькаўскую сярэднюю школу з залатым медалём (1955). Пасля сканчэння фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1960 годзе працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце.
З 1963 года працягнуў працоўную дзейнасць у Інстытуце прыкладной фізікі НАН Беларусі (навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабароторыі).
Аўтар больш 300 навуковых прац і каля 100 аўтарскіх сведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Ім падрыхтавана 8 кандыдатаў навук.
Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007)http://science.by/library/authors/?ELEMENT_ID=141.
Літаратура БД Центральной научной библиотеки НАН Беларуси «Беларуская навука ў асобах». Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
Лухвич Александр Александрович : [некролог] // Контроль. Диагностика. — 2015. — № 10 (208). — С. 67. (Год смерти: 2015.) Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі Лухвич Александр Александрович // Белорусский электронный центр «Наука» Памяти Александра Александровича Лухвича // Научно-технический журнал «Контроль. Диагностика» База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі