Бахму́т () — горад у Данецкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Бахмуцкага раёна.
Колькасць жыхароў: у 1959 годзе — 61 тыс., у 2001 годзе — 82 916, у 2015 годзе — 77 177 чалавек.
Гісторыя З 1920 года горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Данецкай губерні Украінскай ССР, з 1923 года — цэнтрам Бахмуцкай акругі Данецкай губерні.
У верасні 1924 года Бахмут быў перайменаваны ў Арцёмаўск, у гонар заснавальніка і кіраўніка Данецка-Крыварожскай Савецкай Рэспублікі Фёдара Сяргеева, вядомага пад псеўданімам «таварыш Арцём». Бахмуцкая акруга таксама атрымала назву «Арцёмаўская».
З 1932 года горад уваходзіў у склад Сталінскай вобласці, з 1961 года — Данецкай вобласці Украінскай ССР, з 1991 года — Данецкай вобласці Украіны.
23 верасня 2015 года гарсавет Арцёмаўска пастанавіў вярнуць гораду найменне «Бахмут». 4 лютага 2016 года гэтае рашэнне зацвердзіла Вярхоўная Рада Украіны.
Падчас уварвання Расіі ва Украіну горад быў разбураны. Са студзеня 2023 года тэрыторыя акупавана РасіяйЧем известен город Артемовск.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці