Міхаіл Міхайлавіч Ляйкоўскi (нар. , в. Дзям’янаўка, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук (1964), заслужаны ўрач БССР (1976).
Біяграфія Скончыў Талькаўскую сярэднюю школу (1941), Мінскі медыцынскі інстытут (1950). У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У гады вайны сувязны партызанскага атрада імя Шчорса 3-яй Мінскай брыгады. На фронце з ліпеня 1944 года. З 30 жніўня 1950 года па 30 сакавіка 1957 года працаваў загадчыкам аддзела аховы здароўя ў Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Жыве ў Валожыне.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, ордэна Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Заслужаны ўрач БССР.
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне