Бюст Іосіфа Іракліевіча Гусакоўскага — помнік у Магілёве, размешчаны на вуліцы Першамайскай, каля былога Дома культуры швейнай фабрыкі імя В. Валадарскага.
Устаноўлены ў 1955 годзе ў гонар двойчы Героя Савецкага Саюза, генерала арміі Іосіфа Іракліевіча Гусакоўскага. Аўтар помніка — скульптар І. Пяршучаў. Уяўляе сабой паясны бронзавы бюст (вышыня 2,2 м), пастаўлены на пастамент (3,6 м) і ступеньчаты стылабат (1 м), выкананыя з бетону і граніту. Пластычная форма, мадэліроўка дакладна перадаюць вобраз адважнага воіна, мужнага чалавека. На пастаменце з шэрага паліраванага граніту, які выкананы ў формах класіцызму, бронзавы картуш, на ім — радкі Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні І. І. Гусакоўскага другім медалём «Залатая Зорка».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Помнікі Магілёва Катэгорыя:Бюсты Катэгорыя:З’явіліся ў 1955 годзе Катэгорыя:1955 год у Магілёве Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў)