Камасінцы (саманазва калмажи́) — самадыйскі народ з групы саянскіх самадыйцаў. Жыў на паўночных адгор'ях Саянаў і ў Мінусінскай катлавіны на поўдні Сібіры.
Камасінцы насялялі разам з енісейцамі ўсходнюю частку Мінусінскай катлавіны і бліжэйшыя адгор'і Усходніх Саянаў. У XVII ст. іх агульная колькасць набліжалася да 500 чалавек. Камасінцы падзяляліся на лясных, што займаліся пераважна паляваннем, аленегадоўляй і рыбалоўствам, а таксама на стэпавых — жывёлагадоўцаў і земляробаў. Ужо ў запісах Г. Ф. Мілера стэпавыя камасінцы вызначаліся сталымі кантактамі з цюркскім насельніцтвам Мінусінскай катлавіны і, відавочна, былі ім асіміляваны. У XIX ст. А. Кастрэн сустрэў толькі лясных камасінцаў, якіх назваў KagmáscheТан-Богораз Владимир Германович, Кастрен - исследователь палеоазиатов.
У XVII ст. лясныя камасінцы жылі ў канічных чумах, крытых звярынымі скурамі і карой бярозы, сезонна перамяшчаліся з адгор'яў у даліны. У якасці цяглавай сілы выкарыстоўвалі свойскіх аленяў, вазоў ня ведаліКамасинцы - еще одна народность России. Звычайная сям'я мела каля 10 аленяў, багатая — каля 20, вельмі багатыя сем'і — да 50. Ежа складалася з малака аленяў, мяса дзікіх жывёл і птушак, рыбы, ягад і ядомых карэнняў. Аленяў забівалі на мяса толькі ў галодныя гады. У 1629 г., калі адбыўся першы кантакт з рускімі, на чале камасінцаў стаяў князь Байга, прымушаны казакамі выплочваць ясак. З 1640 г. выплаты сталі рэгулярнымі.
З павелічэннем аселага рускага насельніцтва камасінцы згубілі частку сваіх зямель. Яны прымалі хрысціянства і звычаі земляробаў, заключалі сумесныя шлюбы. У 1824 г. налічвалася 357 камасінцаў, што захоўвалі качавы лад жыцця, і 195 камасінцаў, што займаліся земляробствам. Да 1887 г. колькасць камасінцаў скарацілася да 261 чалавекаКамасинская землица. З-за хвароб аленяў яны былі вымушаны канчаткова змяніць лад жыцця і сяліцца сярод рускіх сялян.
Адным з апошніх прытулкаў камасінцаў у XX ст. з'яўлялася вёска Абалкава ў сучасным Краснаярскім краі. У 1925 г. з 32 двароў у вёсцы 20 належалі лясным камасінцамПЕРВЫЕ ЖИТЕЛИ ПРИСАЯНЬЯ. У 1963 г. экспедыцыя Уральскага ўніверсітэта знайшла там старых, якія памяталі камасінскую мову. Сярод іх працавалі мовазнаўцы. Апошняя носьбіт камасінскай мовы памерла ў 1989 г.Камасинский язык
У расійскай гістарыяграфіі звычайна падкрэсліваецца, што знікненне камасінцаў было наступствам мірнай асіміляцыі, але замежныя даследчыкі адзначаюць, што мужчыны-камасінцы знішчаліся ў выніку палітычных і сацыяльных падзейEndangered languages in Northeast Asia: report.
Літаратура Малолетко, А. Древние народы Сибири. Этничский состав по данным топонимики. Т. 6. Раннее заселение Северной Азии. - Томск: Томский университет, 2012.
Катэгорыя:Самадыйскія народы Катэгорыя:Народы Сібіры Катэгорыя:Зніклыя народы Азіі Катэгорыя:Зніклыя народы Расіі