Уладзімір Аляксеевіч Рыкалін (, г. Краснае Сяло, — ) — беларускі жывапісец. Маляваў гарадскія і індустрыяльныя пейзажы. Член Саюза мастакоў СССР з 1967 г. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/rykalin-va-1929 Ганаровы грамадзянін Гомеля.
Біяграфія У 1946 годзе скончыў Адэскую мастацкую школу, а з 1948 па па 1953 гг. вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У гэтым жа годзе прыехаў у Гомель. Працаваў у Доме народнай творчасці.
Удзельнік выстаў з 1954 года. Карціны мастака захоўваецца ў дзяржаўнай установе «Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі»
Званне «Ганаровы грамадзянін Гомеля» прысвоена 5 студзеня 1993 года.
Серыя індустрыяльных пейзажаў Гомельшчыны «Прамысловы куток Гомеля» (1958), «Раз’езд ў Васілевічах» (1963), «Порт на Сожы» (1975), «Індустрыяльны пейзаж Гомельшчыны» (1976), «Дарога на Рэчыцу» (1965), «Рэчыцкая шаша» (1969).
Катэгорыя:Мастакі Беларусі