КранштатЗлучэнне дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т. Арфаграфічны слоўнік. (М. П. Лобан, М. Р. Суднік). Мн.: «Народная асвета», 1990, с. 22. () (ад — карона і — горад) — горад-крэпасць і порт у Расіі, адміністрацыйны раён Санкт-Пецярбурга. Насельніцтва 42,8 тыс. чалавек (2003). Заснаваны ў 1704 годзе.
Размешчаны на востраве Котлін у Балтыйскім моры. Востраў Котлін злучаны дамбай з паўночным берагам Фінскага заліва; па дамбе праходзіць аўтадарога, якая злучае Кранштат з Санкт-Пецярбургам. З горадам Ламаносавым, размешчаным насупраць Кранштата на паўднёвым беразе Фінскага заліва, горад звязаны аўтамабільным паромам. У красавіку 2009 года Кранштату прысвоена званне Горад воінскай славы.
У горадзе дзейнічае марскі завод (рамонт суднаў і турбін), швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці (малочны, каўбасны заводы).
Размяшчэнне Кранштата аказалася настолькі ўдалым, што за ўсю яго гісторыю паблізу горада не прайшло ніводнае судна ворага.
У 1990 годзе гістарычны цэнтр горада быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (як складнік аб’екта «Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім комплексы помнікаў»)Сайт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У красавіку 2009 года Кранштату прысвоенае званне Горад воінскай славы.Кронштату присвоено звание «Город воинской славы»
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Мікалай Сцяпанавіч Гумілёў (1886—1921) — рускі паэт, перакладчык. Пётр Кузьміч Пахтусаў (1800—1835) — рускі мараплавец і гідрограф. Любоў Іванаўна Прыгунова (нар. 1935) — беларускі архітэктар. Юрый Іванавіч Нікалаеў (нар. 1934) — беларускі журналіст. Заслужаны дзеяч культуры і Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1704 годзе Катэгорыя:Ваенна-марскія базы Расіі Катэгорыя:Марскія крэпасці Катэгорыя:Крэпасці Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Гарады ў складзе Санкт-Пецярбурга