Анатоль Нілавіч Куляшоў (нар. , Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР, СССРЗміцер Панкавец. Анатоль Куляшоў узначаліў МУС// Наша Ніва. 2 чэрвеня 2009) — міністр унутраных спраў Беларусі, генерал-лейтэнант.
Біяграфія Скончыў Мінскую школу міліцыі, а таксама Акадэмію МУС СССР. У ворганах унутраных спраў пачаў працаваць упаўнаважаным па аператыўнай працы. Прайшоў шлях да намесніка начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Мінска; затым узначальваў міліцыю Заводскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы.
У 2001 годзе быў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскай вобласці.
У 2003-2008 гг. — начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінска. Кіраваў разгонам вулічных шэсцяў, аднак уступаў у перамовы з іх арганізатарамі. Курыраваў расследаванне выбуху, што адбыўся ў сталіцы 4 ліпеня 2008 г.
З 29 жніўняАляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні// Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 29 жніўня 2008 да снежня 2008 — намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.
З 4 снежня 2008 г.Таццяна Паляжай. Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі назначаны Анатоль Куляшоў// Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
4 снежня 2008 па красавік 2009 гг. — першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Беларусі.
6 красавіка 2009 г. яго прызначылі выконваць абавязкі міністра ўнутраных спраў, 2 чэрвеня 2009 — прызначаны міністрам унутраных спраўУказ аб назначэнні А. Н. Куляшова міністрам унутраных спраў Беларусі// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 2 чэрвеня 2009.
11 мая 2012 г. прэзідэнт А. Лукашэнка вызваліў Анатоля Куляшова ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі з залічэннем яго ў распараджэнне МУС. У студзені 2013 г. заняў пасаду дарадца ў Выканаўчым камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Санкцыі ЕС 2 лютага 2011 года трапіў у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. У абгрунтаванні Еўрапейскага савета было ўказана, што Куляшоў актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і як міністр унутраных справаў камандаваў войскамі, якія жорстка здушылі мірныя дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ды праявілі гонар за гэтую адказнасцьCOUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus.
Спасылкі Хто ёсць хто Біяграфія на сайце МУС Беларусі Біяграфія Куляшова Анатоля Нілавіча
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС