Знаменка — карта Кіраваградскай вобласці ці Знам’янка () — горад у Кіраваградскай вобласці Украіны. Плошча 14,8 км². Насельніцтва 21 000 чал.
Гісторыя Знаменка заснавана ў 1869 годзе як чыгуначная станцыя, названа ад суседняй вёскі, заснаванай у 1730 годзе перасяленцамі з цэнтральнай Расіі (цяпер Знаменка Другая). У 1886 годзе 143 жыхары. У 1913 годзе — каля 6 тысяч чалавек.
Пасля распаду Расійскай імперыі і пачатку савецка-ўкраінскай вайны 1917—1921 гадоў горад аказаўся пад уладай УНР і Халаднаярскай рэспублікі. У 1920 годзе савецкія войскі з трэцяй спробы занялі горад. За гады Галадамора 1932—1933 гадоў і палітычных рэпрэсій загінуў не менш як 891 жыхар Знам’янкі. З 1938 года мае статус горада.
У Другую сусветную вайну з 5 жніўня 1941 да 9 снежня 1943 года горад акупаваны нацыстамі. У лесе побач горада размяшчаўся буйнейшы цэнтр партызанскага руху Кіраваградскай вобласці.
У 1960-я гады пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы, у 1977 годзе — гарадскі Палац культуры, у 1980-я — 9-павярховыя жылыя дамы.
Падчас вайны на Данбасе (2014—2022) у баявых дзеяннях удзельнічала амаль 1000 знам’янчан. 12 загінулі, імем аднаго з іх — Віктара Голага, названа цэнтральная вуліца горада.
Падчас расійскага ўварвання ва Украіну Знам’янка стала прытулкам для некалькіх тысяч уцекачоў з паўднёвага ўсходу краіны.
Насельніцтва Насельніцтва 1938 1959 1970 1979 1989 2001 2012 14 600 11 198 27 393 29 336 33 828 29 412 24 255
Вядомыя асобы
Лукія Яфімаўна Стачэнка (1879—1973), мясцовая жыхарка, удзельніца савецкага партызанскага руху
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Кіраваградскай вобласці