Андронаўская культура — археалагічная культура бронзавага веку, якая ахоплівала значныя тэрыторыі Цэнтральнай Азіі і Сібіры ў XVII — IX стагоддзях да н.э. Паколькі яна ўключае шэраг малых археалагічных культур, прынята казаць пра Андронаўскую культурна-гістарычную злучнасць.

Этымалогія Вывучэнне помнікаў Андронаўскай археалагічнай культуры пачалося з даследавання магільняў каля вёскі Андронава на поўдні сучаснага Краснаярскага края ў 1914 г. Даў назву і вылучыў у якасці самастойнай расійскі археолаг С. А. Цеплаухаў у 1927 г.

Паходжанне Андронаўскую культуру звычайна звязваюць з міграцыямі індаеўрапейскага насельніцтва, хаця расійскія археолагі імкнуцца паказаць, што на ўзроўні лакальных культур удзел таксама прымалі продкі уграў і самадыйцаў. Генетычныя даследаванні рэшткаў з магільняў паўднёвага Урала паказалі, што андронаўцы сапраўды былі індаеўрапейцамі, блізкімі да сучасных насельнікаў Усходняй Еўропы, Ірана і Індыі.

Лакальныя культуры Пятроўская (Казахстан, поўдзень Урала і Заходняй Сібіры) Алакульская (Казахстан, ад Урала да Іртыша) Фёдараўская (поўнач Казахстана, поўдзень Урала і Заходняй Сібіры) Сінташцінская (поўдзень Урала) Сузгунская (міжрэчча Табола і Іртыша) Пахомаўская (уздоўж Іртыша) Елоўская (верхняя плыня ракі Об) Карчажкінская (верхняя і сярэдняя плыні ракі Об) Баг'ябская (ніжнія плыні Амудар'і і Сырдар'і)

Асаблівасці Асновай гаспадаркі носьбітаў Андронаўскай культуры былі жывёлагадоўля (каровы, коні, козы, авечкі) і ручное земляробства. Умелі апрацоўваць медзь, срэбра, золата і бронзу, але бронзавыя вырабы адносна рэдкія (зброя, некаторыя прадметы побыту). З каменю выраблялі навершы стрэл, булавы, матыкі. Шырока выкарыстоўвалася косць. Жылі ў прамавугольных заглыбленых хацінах з бярвення. Паселішчы андронаўцаў часцяком умацоўваліся валам і ровам.

Магільні і абрад пахавання адрозніваюцца ў залежнасці ад прыналежнасці да пэўнай лакальнай культуры. Так, для Фёдараўскай культуры характэрна крэмацыя, а для Алакульскай — інгумацыя ў скурчаным стане. Вядомы курганныя і грунтавыя магільні, магільныя яміны, абліцаваныя драўлянымі або каменнымі плітамі, каменныя скрыні і г. д. Выгляд керамікі таксама заалежыць ад лакальнасці культуры.

Літаратура Кузьмина, Е. Классификация и периодизация памятников андроновской культурной общности: монография../ Е. Кузьмина. - Актобе: ПринтА, 2008. ISBN 9965-819-37-8 Уманский, А. Погребальный обряд населения андроновской культуры Причумышья (по материалам могильника Кытманово) : монография / А.П. Уманский, Ю.Ф. Кирюшин, С.П. Грушин. - Барнаул : Изд-во Алт. ун-та, 2007. ISBN 978-5-7904-0631-7

Спасылкі Андроновская культура: вопросы происхождения и периодизации Н. Членова, Кто такие эти андроновцы? Ветвь индоевропейского языка в Хакасии Ancient DNA provides new insights into the history of south Siberian Kurgan people

Катэгорыя:Археалагічныя культуры Расіі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Казахстана Катэгорыя:Гісторыя Кыргызстана Катэгорыя:Археалагічныя культуры Азіі Катэгорыя:Бронзавы век