Майсей Альбертавіч Габрыло́́віч (, — ) — вучоны ў галіне гігіены. Доктар медыцынскіх навук (1964). Прафесар (1965).
Біяграфія М. А. Габрыловіч нарадзіўся ў горадзе Рыга (Латвія). У 1934 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім. У 1935—1936 гг. Працаваў санітарным урачом, начальнікам акруговай малярыйнай станцыі ў Мазыры. У 1938—1941 гг. навучаўся ў аспірантуры Мінскага медыцынскага інстытута. У 1945 годзе працаваў начальнікам абсервацыйнага пункта ў горадзе Арол, у 1941—1943 гг. дзяржаўным інспектарам і загадчыкам лабараторыяй Народнага камісарыята аховы здароўя Мардоўскай АССР у Саранску. У 1943—1944 гг. асістэнт кафедры гігіены Яраслаўскага медыцынскага інстытута. У 1944 годзе дзяржаўны санітарны інспектар у Мазыры, у 1944—1947 гг. дзяржаўны інспектар Народнага камісарыята аховы здароўя БССР і на пасадзе асістэнта кафедры гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1947—1960 гг. на пасадзе намесніка дзяржаўнага інспектара Міністэрства аховы здароўя БССР і дацэнт кафедры гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1960—1968 гг. загадчык кафедрай гігіены ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1963 года — дэкан тэрапеўтычнага факультэта.
Навуковая дзейнасць М. А. Габрыловічу належаць навуковыя працы па гігіене, планіроўцы сельскіх населеных пунктаў, камунальнай гаспадарцы.
Сярод апублікаванага: Санітарнае добраўпарадкаванне калгасных паселішчаў БССР. — Мн., 1946. Санітарная ахова глебы. — Мн., 1959. Благоустройство села. — Мн., 1966. Асабістая гігіена — аснова здароўя. — Мн., 1960.
Літаратура — С. 413.
Спасылкі Габрилович Моисей Альбертович // Сайт БелМАПА Габрыловіч, Майсей Альбертавіч (доктар медыцынскіх навук; 1912—1968) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Гігіеністы