Максім Аляксандравіч Кіркор (нар. , г. ) — беларускі навуковец у вобласці працэсаў і апаратаў харчовых вытворчасцей. Кандыдат тэхнічных навук (2006), дацэнт (2008).

Біяграфія Сын Аляксандра Віктаравіча Кіркора (нар. 1955). Скончыў у 2000 годзе Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцей» (кваліфікацыя «Інжынер-механік»), працаваў у яго навукова-даследчым сектары малодшым навуковым супрацоўнікам. У 2003 годзе скончыў аспірантуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Працаваў ва ўніверсітэце дацэнтам кафедры прыкладной механікі і інжынернай графікі механічнага факультэта, з 2009 — загадчык кафедры.

З 29 верасня 2017 г. рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

Навуковая дзейнасць Займаецца праблемамі драбнення і класіфікацыі полідысперсных матэрыялаў; цеплавых працэсаў.

Узнагароды Узнагароджаны стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009).

Спасылкі

Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук