thumb|Помнік Федэрыка Гарсія-Лорка на плошчы дэ Санта Ганна ў Мадрыдзе
Федеры́ка Гарсі́я-Ло́рка (, 1898—1936) — іспанскі паэт і драматург, вядомы таксама як музыкант і мастак-графік. Цэнтральная фігура «пакаленне 27 года», адзін з самых яскравых і значных дзеячаў іспанскай культуры XX стагоддзя. Забіты ў пачатку Грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія Лорка нарадзіўся 5 чэрвеня 1898 у гарадку Фуэнтэ-Вакерас у іспанскай правінцыі Гранада. У школе ўражлівы хлопчык не вельмі паспяхова вучыўся. У 1909 сям'я пераехала ў Гранаду. У 1910-я Федэрыка актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовага мастацкага таварыства. У 1914 годзе Лорка пачаў вывучаць права, філасофію і літаратуру ва ўніверсітэце Гранады. Гарсія Лорка шмат падарожнічае па краіне. У 1918 у Лоркі выходзіць першы паэтычны зборнік Impresiones y paisajes («Уражанні і краявіды»), які прынёс яму калі не камерцыйны поспех, дык хаця б вядомасць.
У 1919 Гарсія Лорка прыязжае ў Мадрыд. У сталічным універсітэце ён знаёміцца з Сальвадорам Далі і Луісам Буньюэлем, а таксама з Грыгорыа Марцінесам Сьерай, дырэктарам тэатра «Эслава». Па просьбе Сьеры Лорка піша сваю першую пьесу El maleficio de la mariposa («Чараванне матылька») і здзяйсняе яе пастаноўку (1919-1920). Да 1928 ён вучыцца ў Мадрыдскім універсітэце.
У наступныя гады Гарсія Лорка робіцца заўважнай фігурай сярод мастакоў-авангардыстаў. У яго выходзяць новыя паэтычныя зборнікі Romancero gitano («Цыганскі рамансера», 1928). У гэтых вершах паэт, па яго ўласных словах, «хацеў злучыць цыганскую міфалогію з усёй сённяшняй будзённасцю».
Праз год Гарсія Лорка з'язджае ў Нью-Ёрк, у выніку чаго ў хуткім часе з'явяцца кніга вершаў Poeta en Nueva York («Паэт у Нью-Ёрку», 1931), п'есы El público «Публіка» і «Калі пройдзе пяць год» (1931).
Перад пачаткам грамадзянскай вайны Гарсія Лорка з'язджае з Мадрыда ў Гранаду, хаця было відавочна, што там яго чакае сур'ёзная небяспека: на поўдні Іспаніі былі асабліва моцнымі пазіцыі правых. 18 жніўня 1936 нацыяналісты арыштоўваюць Гарсія Лорку, і на наступны дзень паэта забіваюць як рэспубліканца і камуніста (шматлікія сучасныя даследванні абвяргаюць гэтае меркаванне, лічаць, што прычынай расстрэлу Лоркі - варожасць паміж яго сям'ёй і іншымі ўплывовымі сем'ямі рэгыёна. Лорка не рабіў заяваў на карысць бакоў канфлікту і быў асабістым сябрам Хасэ Антоніа Прыма дэ Рыверы). Пасля гэтага да смерці генерала Франка кнігі Гарсія Лоркі былі забароненыя ў Іспаніі.
Проза Impresiones y paisajes (Уражанні і краявіды, 1918)
Зборнікі вершаў Libro de poemas (Кніга вершаў, 1921) Poema del cante jondo (Паэма аб канцы хонда, 1921, выд. 1931) Primeras canciones (Першыя песні, 1921—1922, выд. 1936) Canciones (Песні, 1921—1924, выд. 1927) Oda a Salvador Dalí (Ода Сальвадору Далі, 1926) Romancero gitano (Цыганскі рамансера, выд. 1928) Poeta en Nueva York (Паэт у Нью-Ёрку, 1929—1930, выд. 1940) Llanto por Ignacio Sánchez Mejías (Плач аб Ігнасіо Санчэсу Мехіясу, 1935) Seis poemas gallegos (Шэсць вершаў па-галісійску, выд. 1935) Diván del Tamarit (Дыван Тамарыт, 1936, выд. 1938) Sonetos del amor oscuro (Санеты аб смутным каханні, 1936, выд. 1984)
П'есы Mariana Pineda (Марыяна Пінеда, 1927) La zapatera prodigiosa (Цудоўная чаравічніца, 1930) Retablillo de Don Cristóbal (Балаган дона Крыстобаля) El público (Публіка, 1930) Así que pasen cinco años (Пяць год пасля, 1930) Amor de don Perlimplín con Belisa en su jardín (Каханне дона Перлімпліна, 1933) Bodas de sangre (Крывавае вяселле, 1933) Yerma (Ерма, 1934) Doña Rosita la soltera o el lenguaje de las flores (Донна Расіта, дзяўчына, альбо Мова кветак) La casa de Bernarda Alba (Дом Бернарды Альбы, 1936)
Беларускія пераклады На беларускую мову творы Лоркі перакладалі Рыгор Барадулін, Макс Шчур, Галіна ДубянецкаяГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Карлас Шэрман.
Блакітны звон Гранады : Выбр. лірыка / З ісп. пер. Р.Барадулін; [Укладанне і рэд. пер. К.Шэрмана]. Мінск : Маст.літ., 1975. Выбранае : [вершы] / Федэрыка Гарсія Лорка; пераклад з іспанскай Рыгора Барадуліна. Мінск : Зміцер Колас, 2017.
Спасылкі
Поўны збор сачыненняў Федэрыка Гарсіа Лоркі
Катэгорыя:Паэты Іспаніі Катэгорыя:Паэты Андалусіі Катэгорыя:Драматургі Іспаніі Катэгорыя:Іспанамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Камплутэнсэ Катэгорыя:Аўтары літаратуры ЛГБТ Катэгорыя:Пакараныя смерцю пісьменнікі Катэгорыя:Расстраляныя ў Іспаніі Катэгорыя:Нераскрытыя забойствы