Рэкі Ісландыі маюць шэраг асаблівасцяў, вызначаемых асаблівасцямі прыроды вострава. Яны характэрызуюцца невялікай даўжынёй (да 230 км), парогавітасцю і імклівасцю. Гэта абумоўлівае іх несудаходства і наяўнасць вялікага запасу гідраэнергетычных рэсурсаў, якія актыўна выкарыстоўваюцца. Большасць рэк маюць ледавіковае жыўленне, максімум стока прыпадае на лета, пад час таяння ледавікоў. Для такіх рэк нярэдкія паводкі, у тым ліку вельмі моцныя, выкліканыя вывяржэннем падлёдных вулканаў.
Самыя буйныя рэкі Ісландыі:
Цьёўрсаў (230 км) Ёкульсаў-аў-Ф’ёдлум (206 км) Ёльфуса (разам з ракой Хвітау) (185 км) Скьяўльфандафльёўт (178 км) Ёкульсаў-аў-Дал (150 км) Лагарфльёўт (140 км) Херадсвётн (130 км) Бланда (125 км) Твероў
Ісландыя