Французская літаратура — усе творы, што былі напісаны аўтарамі французскай нацыянальнасці, а таксама ўсе творы на французскай мове.

Гісторыя Першыя пісьмовыя помнікі (рэлігійнай тэматыкі) датуюцца 2-й паловай IX ст. ( і інш.). У X—XI стст. узніклі эпічныя паэмы, т. зв. жэсты (песні пра воінскія подзвігі), якія стваралі і выконвалі жанглёры (вандроўныя паэты-песняры).

3 XII ст. яны аформіліся ў цыклы пра Карла Вялікага («Песня пра Раланда»), пра Гіёма Аранжскага (), пра феадальныя міжусобіцы (, ) і інш. Пашырыліся т. зв. вучоная паэзія і проза на лацінскай мове, узніклі , свецкая паэзія — лірыка вагантаў. У другой палове XII ст. пад уплывам трубадураў развівалася паэзія трувераў (, і інш.). Узнікла куртуазная навела — («Бружмель» Марыі Французскай). На раннім этапе развіцця рыцарскага рамана, які склаўся ў XII ст., паэты выкарыстоўвалі антычныя псеўдагістарычныя паданні («Раман пра Трою», «Раман пра Аляксандра»), У 1160—1190-я гг. з’явіліся любоўна-авантурныя раманы: найбольш вядомы апрацоўкі пра каханне Трыстана і Ізольды, вершаваныя раманы «брэтонскага цыкла» паводле кельцкіх паданняў пра караля Артура і рыцараў Круглага стала (раманы Крэцьена дэ Труа).

У XIII ст. тэмы і матывы рыцарскай літаратуры пераасэнсоўваліся паводле новых маральна-этычных уяўленняў (алегарычны , які паўплываў на наступную сярэдневяковую літаратуру). Вядучае месца заняла гарадская літаратура. Папулярнасць набылі , ().

У XIV—XV стст. трансфармацыя сістэмы паэтычных жанраў і пашырэнне тэматыкі спрыялі ўзнікненню т. зв. паэзіі фіксаваных форм (балада, рандо і інш.) і новай паэтычнай школы з уяўленнем пра паэзію як пра «другую рыторыку» (, Гільём дэ Машо, Крысціна Пізанская і інш.). У канцы XV — сярэдзіне XVI ст. сфарміравалася школа . Дасягнула росквіту творчасць паэта-лірыка Ф. Віёна, які быў звязаны са школай Гільёма дэ Машо, але наследаваў традыцыям вагантаў і фабліё. Яго індывідуалістычная паэзія бунтавала супраць сярэдневяковай рэгламентаванасці сродкамі пародыі і іранічнай стылізацыі. Позняе сярэдневякоўе — час росквіту тэатральных жанраў. У XIII ст. зарадзіліся , у XIV ст. — , у пачатку XV ст. — , камедыйныя тэатры — і фарсы. У канцы XV ст. пашырылася цікавасць да гуманітарных навук, засвойваліся антычная спадчына і італьянская рэнесансавая культура.

Лірыка першай паловы XVI ст. развівалася пад уплывам Ф. Петраркі (паэты ліёнскай школы). Спалучэнне італьянскай паэтычнай культуры з нацыянальнымі традыцыямі ў творчасці Клеман Маро. Развівалася навелістыка (творчасць Маргарыты Наварскай). Выдатны прадстаўнік ранняга Адраджэння — Франсуа Рабле. У яго рамане «Гарганцюа і Пантагруэль» шырокая панарама тагачаснай рэчаіснасці спалучалася з ідэаламі рэнесансавага гуманізму. У сярэдзіне XVI ст. паэты (Жаашэн дзю Беле, П’ер дэ Рансар і інш.) спрабавалі рэфармаваць французскую паэзію і драму, узбагацілі літаратуру новымі жанрамі (элегія, ода, буколіка, эпічная паэма і інш.), што паспрыяла фарміраванню нацыянальнай літаратурнай мовы. Традыцыі Адраджэння працягваў Мішэль дэ Мантэнь, стваральнік жанру эсэ.

Для літаратуры XVII ст. характэрна суіснаванне барока і класіцызму. У літаратуры барока развіваліся «высокая» (арыстакратычная) і «нізавая» (дэмакратычная) плыні. «Высокае» барока выявілася ў . Паралельна існавалі «высокая» трагічная паэзія () і «нізавое» барока (лірыка Тэафіля дэ Віё, К. дэ Бло, А. дэ Сент-Амана, паэзія і раманістыка С. Сірано дэ Бержэрака). Бурлескная паэзія (камічныя паэмы П. Скарона) і паклалі пачатак т. зв. бытавога рэалізму («Камічны раман» Скарона, «Мяшчанскі раман» Антуана Фюрэцьера).

Класіцызм Падмуркам літаратуры класіцызму сталі рацыяналістычная філасофія Рэнэ Дэкарта і дзейнасць Французскай акадэміі. Асновы класіцыстычнай паэзіі выпрацавалі і . Асабліва яскрава класіцызм праявіўся ў драматургіі. Завершаныя формы трагедыя класіцызму набыла ў творах П’ера Карнеля; галоўны персанаж яго трагедый — носьбіт асаблівага гераізму (, «Гарацый» і інш.). Трагедыю класіцызму развіваў Жан Расін, які засяродзіў увагу на душэўных перажываннях герояў (, і інш.). Дасканалыя ўзоры класіцыстычнай камедыі стварыў Мальер, у творах якога напружаная інтрыга і дыялог спалучаюцца з абмеркаваннем маральных і сацыяльных пытанняў, а на змену камедыі становішчаў прыходзіць (, , , і інш.). У 1670-я г. зарадзіўся класіцыстычны («аналітычны») раман (Мары Мадлен дэ Лафает), развіваліся розныя жанры дыдактычнай класіцыстычнай прозы — «думкі» (Блез Паскаль), афарызмы і максімы (Франсуа дэ Ларошфуко), «харакгары» (Жан дэ Лабруер) і паэзіі («Байкі» Жана дэ Лафантэна), дасягнула росквіту эпісталярная (), аратарская () і мемуарная () проза. Тэарэтык літаратуры Нікала Буало падвёў своеасаблівы вынік развіццю класіцызму ў вершаваным трактаце «Паэтычнае мастацтва» (1674).

«Спрэчка пра старажытных і новых аўтараў» (1687), пачатая Шарлем Перо і Бернарам Фантэнелем, — сведчанне крызісу літаратуры класіцызму і нарастання асветніцкіх тэндэнцый.

Цэнтральнай падзеяй перыяду Асветніцтва стала выданне (т. 1—35, 1751—1780, пад рэдакцыяй Ж. Л. Д’Аламбера і Д.Дзідро), у якой яскрава выявілася асветніцкая канцэпцыя свету і чалавека. На першае месца вылучылася проза, у якой панавалі сінт. літаратурна-філасофскія формы: раман ( Шарля Луі дэ Мантэск’ё), аповесць ( і інш. Вальтэра), аповесць-дыялог ( Дзідро). Традыцыі шахрайскага рамана выявіліся ў творчасці . Увага да новых форм рэчаіснасці ўвасобілася ў жанры камедыі (, , П’ер Агюстэн Карон дэ Бамаршэ).

Пад уплывам англійскай літаратуры пашырылася (, П'ер Клод Нівель дэ Лашасэ), якую пазней замяніла (Дзідро). У лірыцы пераважала «лёгкая» паэзія ракако. У творчасці , і інш. культываваўся геданізм і галантны эратызм, пераважалі , увасобленыя ў малых паэтычных формах (мадрыгал, сяброўскае пасланне, эпіграма). Паэтыка ракако ўласціва любоўна-псіхалагічным камедыям П’ера дэ Марыво і раманам , , П’ера дэ Марыво, Антуана Франсуа Прэво.

Беларускія пераклады На беларускай мове выйшлі асобнымі выданнямі: кнігі «Краіна Паэмія» (1962, анталогія французскай паэзіі для дзяцей), «Паэты Парыжскай камуны» (1971), «Французская навела XX ст.» (1992), «3 французскай і бельгійскай паэзіі» (1993), творы французскіх пісьменнікаў — «Змаганне за агонь» (1929) Рані-Старэйшага, «Розныя факты» (1929) і «Расія» (1931) Барбюса, «Марсельцы» (1931) , «Гаўрош» (1931, 1938, 1946), «Казета» (1932, 1937, 1957), «Дзевяноста трэці год» (1937) і «Адвержаныя» (1938) Гюго, «Атака аўтобусаў» (1932) Рамэна, «У Па-дэ-Кале наймаюць рабочых» (1933) І. Поля, «Жаніцьба Фігаро» (1936) Бамаршэ, «Крэнкебіль» (1936, 1940) і «Богі прагнуць» (1940) Франса, «Кармэн» (1936), «Варфаламееўская ноч» (1938), «Жакерыя: Сцэны з феадальных часоў» (1940) і «Навелы» (1990) Мерымэ, «Базельскія званы» (1937) Арагона, «Прыгоды дагістарычнага хлопчыка» (1937) Э. Д’Эрвільі, «Песня зямлі» (1937) Жыяно, «80 000 кіламетраў пад вадой» (1937), «Дзеці капітана Гранта», «Таямнічы востраў» (абодва 1938), «3 пушкі на месяц», «Пятнаццацігадовы капітан» (абодва 1940) і «За 80 дзён вакол свету» (1941) Верна, «Апавяданні» (1937), «Пастка» (1939) і «Разгром» (1941) Заля, «Пышка» (1937) і «Навелы» (1987) Мапасана, «Габсек» (1937, 1993) Бальзака, «Тартарэн з Тараскона» (1938) Дадэ, «Мне дваццаць гадоў» (1938) і «Калі сціскаюцца кулакі» (1939) Р. Беланжэ, «Гарганцюа і Пантагруэль» (1940) Рабле, «Чырвоная Шапачка» (1947, 1979) і «Чарадзейныя казкі» (1993) Перо, «Выбраныя песні» (1960) П. Ж. Беранжэ, «Любіць будзем заўтра» (1960) А. Стыля, «Маленькі прынц» (1969, 1989) і «Планета людзей» (1984) А. дэ Сент-Экзюперы, «Зямны акіян» (1973) Апалінэра, «У месяцавым ззянні» (1974) Верлена, «Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы» (1974) і «Навелы» (1996) Маруа, «3 табой» (1980) Элюара, «Першая справа Мегрэ» (1982) і «Пад страхам смерці» (1992) Ж. Сіменона, «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» (1985) Марыяка, «Чужаніца» (1986) Камю, «Мур» (1991) Сартра.

Друкаваліся паасобныя творы П. Тамара, П. Куртада, Э. Трыяле, Бадлера, Базена, Брэтона, Буало, П. Буля, Веркора, Віёна, Вільдрака, Віяна, Гільвіка, Іанеска, Клавеля, Ларошфуко, Леконт дэ Ліля, Малармэ, Мальера, Мюсэ, дэ Нерваля, Прэвера, Ралана, Роб-Грые, Рэмбо, Саган, Сарот, Сен-Жон Перса, Шэнье, М. Эмэ і інш.

Сярод перакладчыкаў: Э. Агняцвет, А. Асташонак, М. Багдановіч, Р. Барадулін, Л. Баршчэўскі, В. Гардзей, Ю. Гаўрук, А. Дудар, С. Ліхадзіеўскі, А. Лойка, Н. Мацяш, С. Мурашка, У. Палупанаў, Я. Семяжон, Л. Філімонава, А. Хадановіч, Л. Яўменаў і інш.

Сярэднявечча

Царкоўная літаратура thumb|200px|right|Страшны суд

У пачатку IX стагоддзя Турскі сабор пастанавіў перакласці на французскую мову некаторыя царкоўныя кнігі. Ці была гэта пастанова выкананая, застаецца невядома, але з канца IX стагоддзя да нас дайшла хвалебная песня (sequence) св. Еўлаліі, мошчы якой толькі што былі адчыненыя. Пачынаючы з Χ стагоддзя вядома ўжо некалькі вершаваных жыццяў святых і духоўна-маральных маралізатарскіх твораў. Гэта жыцці св. Лежэ, св. Аляксея, св. Рыгора, св. Брандана, жыццё св. Мікалая, напісанае Васом, пераклад Песні Песняў, настаўленне (Comput) Піліпа дэ Тана і вершаваныя пропаведзі — вершы аб Страшным судзе, «Спрэчка душы і цела» і інш.

Да нас дайшлі дзесяткі агіяграфічных паэм. Большасць з іх — на самай справе казкі, нават зборнікі казак, увабраўшы ў сябе старажытны хрысціянскі, кельцкі або ўсходні фальклор. Асабліва характэрны прыклад падобнага роду — «Жыццяпіс Айцоў Царквы» і апавяданні пра святых Варлаама і Язафата.

Спасылкі

Катэгорыя:Літаратура паводле моў