Scandinavian Airlines (скарочна SAS) — нацыянальная авіякампанія Даніі, Швецыі і Нарвегіі з вузлавым аэрапортам у Капенгагене. SAS — адзін з заснавальнікаў Star Alliance, найстарэйшага і найбуйнейшага авіяцыйнага альянса.

Гісторыя

Scandinavian Airlines утварыліся ў 1946 годзе, першапачаткова як партнёрства паміж шведскай прыватнай кампаніяй Svensk Interkontinental Lufttrafik і нацыянальнымі авіякампаніямі Даніі і Нарвегіі — Det Danske Luftfartselskab і Det Norske Luftfartselskap. У 1948 да іх далучылася нацыянальная авіякампанія Швецыі Aerotransport. У 1951 годзе кампаніі зліліся ў адзіны кансорцыюм.

Спасылкі

Катэгорыя:Авіякампаніі Даніі Катэгорыя:Авіякампаніі Нарвегіі Катэгорыя:Авіякампаніі Швецыі