Леанід Іванавіч Калыхан (, в. Слабада, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984), доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1979).

Біяграфія Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Баўмана (1955). З 1955 года інжынер-выпрабавальнік, старшы інжынер, з 1956 года начальнік лабараторыі, затым аддзела Усесаюзнага навукова-даследчага цеплавознага інстытута. З 1966 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР. З 1991 года загадчык лабараторыі Інстытута праблем энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць Працы ў галіне ядзернай энергетыкі. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выканана шырокая праграма даследаванняў цеплаабмену ў аднафазных і двухфазны патокаў пры дакрытычных і звышкрытычных параметрах, а таксама пры фазавых ператварэннях хімічна рэагавальнагу чатырвокісу азоту — новага тыпу цепланосбіта і працоўнага цела атамных электрастанцый. Вывучыў цеплаабмен і гідрадынаміку ў мадэлях і макетных узорах цеплаабменнага абсталявання і элементах актыўнай зоны рэактараў АЭС. Распрацаваў навукова-тэхнічныя асновы стварэння пасіўных сістэм бяспекі для АЭС новага пакалення з рэактарамі ВВЭР.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 45 вынаходак.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), медалём.

Асноўныя працы Теплообмен в химически реагирующих газовых теплоносителях. Мн., 1971 (у суаўтарстве). Теплообмен в диссоциирующем теплоносителе четырехокиси азота. Мн., 1977 (разам з Несцярэнка). Тепломассоперенос при фазовых превращениях диссоциирующих теплоносителей. Мн., 1984 (разам з Пуляевым, Салаўёвым). Літаратура

Спасылкі Леанід Іванавіч Калыхан у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мазырскім раёне Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Супрацоўнікі АІЭЯД «Сосны»