Юрый Гедыгольд, Гедыголд, Гедыгоўт, Дэдыголд (згадваецца ад 1401 – памёр каля 1435) — літоўскі баярын, маршалак надворны Вітаўта (1401), ваявода кіеўскі да 1411, староста падольскі ад 1415, ваявода віленскі ад 1425 ці раней да 1432.

Сын Кайлікіна (Гайлігіна), брат Войцеха Манівіда. Быў жанаты з Анастасіяй, меў сына Пятра Сеньку.

Імя Імя Гедгаўд (> польск. Gedygołd) — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжанняT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13..

Біяграфія Падчас феадальнай вайны першапачаткова падтрымліваў Свідрыгайлу. Пры замаху на жыццё апошняга ў Ашмянах ў 1432 быў у ліку малога атраду, разам з якім Свідрыгайла збег да Полацка. У бітве пад Ашмянамі 8 снежня 1432 патрапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча. Тады ж быў пазбаўлены ваяводскай пасады. Пазней прызнаў уладу Жыгімонта і сведчыў на ягоных дакументах ў якасці пана на Вішнёве да 1435Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej, nr 139.; недзе ў тым часе, імаверна, памер.

Літаратура Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.6 1913, nr 11-12 Peltz W. Ród Giedygołda i jego majętności. Z dziejów tworzenia się wielkiej własności ziemskiej w Wielkim Księstwie Litewskim w XV wieku // «Zeszyty Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza. Historia» 1971, z. 11, s. 23-44.

Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Ваяводы віленскія Катэгорыя:Прыхільнікі Свідрыгайлы Альгердавіча Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Ваяводы кіеўскія (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Старосты падольскія Катэгорыя:Намеснікі смаленскія